“Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс”

11 чэрвеня ў канцэртнай зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага прайшоў канцэрт “Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс”. Канцэрт ажыццявіўся ў рамках ХХІ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022" пры падтрымцы ГА "Беларускі саюз кампазітараў". Музычным кіраўніком праекта выступіла Алена Атрашкевіч.

Удзельнікі канцэрта:
саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шабеця (тэнар)
народная артыстка Рэспублікі Беларусь Анастасія Масквіна (сапрана)
канцартмайстары: Ю.Шчарбакова і Т.Сарока
Струнны квінтэт “Амелія” (мастацкі кіраўнік В.Маліноўская)
Вядучая канцэрта, аўтар сцэнарыя - музыказнаўца Вольга Царык.

Госці канцэрта:

Кампазітары:

В.Пяцько, В.Кісцень, А.Атрашкевіч, А.Безенсон, К.Гілевіч, У.Брылоўскі

Паэты:

Л.Войнава, В.Жуковіч, а таксама Л.Глебава, А.Р.Лучанок, А.І.Лучанок