27 красавіка 2017 года ў канцэртнай зале УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага" увазе слухачоў быў прадстаўлены новы творчы праект Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Гэты канцэрт прайшоў у межах II міжнароднага кампазітарскага форуму Творчых майстэрняў МолАта імя М.К.Агінскага.
Error
Праграма форума з'явілася лагічным працягам Першага міжнароднага семінара-форума, які адбыўся ў красавіку 2016 года таксама на базе музычнага каледжа, і разам з тым, сфармавала другі заезд удзельнікаў семінара, ідэя якога заключалася ў стварэнні "творчых майстэрняў" у Рэспубліцы Беларусь, закліканых працаваць з маладымі кампазітарамі і ўвасабляць іх задумы ў творчым становішчы, удалечыні ад свецкай мітусні і пад кіраўніцтвам запрошаных майстроў кампазіцыі і музыказнаўства з розных краін свету.
Усе мерапрыемствы форума ажыццявіліся пры падтрымцы і непасрэдным удзеле яго арганізатараў: Расійскага музычнага саюза, Міжнароднай гільдыі маладых кампазітараў і музыказнаўцаў "MolOtinternationalgroup" і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага на чале з апантаным кіраўніком, Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, кавалерам ордэна Францыска Скарыны Рыгорам Сарока.
Усе творы маладых кампазітараў, якія прагучалі ў I аддзяленні канцэрта, прысвечаны вядомаму беларускаму паэту XX стагоддзя – Максіму Багдановічу. І гэта не выпадкова, бо ў той час, калі яны ствараліся, у снежні 2016 года, уся культурная грамадскасць краіны шырока адзначала юбілей славутага беларускага класіка – 125 год са дня нараджэння Максіма Багдановіча.
Бясспрэчна, Максім Багдановіч – гэта наш гонар, наша зорка. Ен пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё, шмат зрабіў для Айчыны і азарыў нязгасным святлом свайго таленту жыццё Беларусі на многія дзесяцігоддзі наперад. Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі.
Маючы чуллівую і спагадную душу, ён міжволі прыцягваў да сябе кожнага, яго кахалі і паважалі ўсё, хто яго ведаў: з ім не было весела, але было цёпла, прыемна пагаварыць і падзяліцца аб усім, што хвалюе… Ён быў адным з тых людзей, якія гараць, саграваючы жыццё і асвятляючы шлях іншым,пры гэтым мала думаючы пра сябе…
Сёння імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас, а яго творчая спадчына з’яўляецца істотнай часткай духоўнай культуры ўсяго беларускага народа.
Безумоўна, вельмі прыемна, што наша навучальная установа таксама не заставіла без увагі гэту юбілейную дату і вырашыла адзначыць яе па-асобаму, узгадаўшы неіуміручую паэзію аўтара пры дапамозе сродкаў высокага класічнага музычнага мастацтва. І гэта вельмі сімвалічна, бо вядома, што першым значным творам М.Багдановіча быў аповед "Музыка", у якім распавядаецца легенда аб музыке, які "шмат хадзіў па зямлі і ўсё іграў на скрыпцы".
Маладыя кампазітары з Беларусі і Расіі і музыканты сімфанічнага аркестра на чале з маэстра Рыгорам Сарока на працягу некалькіх месяцаў вялі карпатлівую працу па стварэнню і выкананню музычных твораў, у якіх паэтычныя радкі Максіма Багдановіча набылі новае сучаснае прачытанне. Каханне паэта, філасоўскія роздумы, патрыятызм Максіма – усё знайшло месца ў творах маладых аўтараў.
Характэрна, што канцэрт праходзіў таксама ў памятныя дні – сотую гадавіну пасля смерці Максіма Багдановіча – і з’яўвіўся даніной павагі і ўдзячнасці славутаму беларускаму паэту.
Распачаў канцэрт-прысвячэнне аднайменны сімфанічны твор, аўтарам якога з’яўляецца выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член саюза кампазітараў Беларусі, старшыня Беларускага прадстаўніцтва МолАта, выкладчык Маладзечанскага музычнага каледжа Аляксей Пілатаў. Яго “Прысвячэнне” уяўляе сабой уверцюру да няскончанай оперы па матывах п'есы Я.Купалы "Сон на кургане". Вобразны змест твору адлюстроўвае неспакойны час пачатку XX стагоддзя і апошнія гады жыцця вядомага беларускага паэта.
Працягнуў канцэрт твор расійскага кампазітара, студэнта Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, члена Молата Саюза кампазітараў Расіі Яўгена Шкульціна. З творчасцю Максіма Багдановіча малады аўтар пазнаёміўся толькі дзякуючы гэтаму праекту. Яўгена ўразіла сучаснае гучанне і яркая паэтычная мова твораў Багдановіча. Сярод іх кампазітар вылучыў верш "Зімой", бо ён найбольш дакладна адпавядаў асабістым уражанням музыканта ад гэтай пары года.
Раманс “Зімой” выканаў лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Маладзечанскага народнага маладзежнага музычнага тэатра Андрэй Мацюшонак.
Наступны кампазітар – уражэнка Рэчыцы, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі –Аляксандра Шчарбакова – у рамках форума стварыла карціну "Назаусёды" для аркестра і 2-х салістаў на вершы Максіма Багдановіча і Сяргея Карчыцкага. Гэты твор увасабляе абрад змертвыхпаўстання і праслаўляе вечнае каханне. Словы Багдановіча з вершу “Трыялет” набылі ў творы кардынальна іншы характар.
Салістамі выступілі студэнты БДАМ Аляксандра і Андрэй Шчарбаковы.
Аўтарам наступнага музычнага твора з'явілася выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў – Вікторыя Спарыш, з творчасцю якой, дзякуючы I кампазітарскаму форуму, музыканты Маладзечанскага каледжа ўжо добра знаёмыя. Увазе слухачоў яна прадставіла раманс-рэчытатыў “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” на словы М. Багдановіча. Ключавым у рашэнні звярнуцца менавіта да гэтага верша стаў радок "Дык нашто на Зямлі боль і горыч… калі ўсе мы ляцім да зор". Музыка аўтара падкрэсліла дваістасць верша: з аднаго боку – пакланенне перад веліччу гэтага свету, бязмежным космасам, з другога – жах ад бессэнсоўнай жорсткасці, якая ў ім пануе.
Раманс-рэчытатыў выканаў студэнт 4 курса Маладзечанскага музычнага каледжа Ігар Саевіч.
Самы малады ўдзельнік кампазітарскага форума – Нікіфар Якаўлеў – родам з Якуціі. Цікавасць да музыкі ён пачаў праяўляць яшчэ з дзяцінства – не ўмеючы іграць на фартэпіяна, ён ўсё роўна спрабаваў нешта падбіраць. П’еса-фантазія "Возера", якая была прадстаўлена ўвазе слухачоў, з’яўляецца творам-прысвячэннем славутаму беларускаму паэту. Сола на віяланчэлі выканала Наталля Хамко, сола на фартэпіяна – Таццяна Сарока.
Наступны аўтар – выпускніца БДАМ Марына Лукашэвіч – родам з Мінску. Яе п’еса-карціна "Рэха паэтаў", якая прагучала на канцэрце, з’яўляецца заключнай часткай вакальна-сімфанічнага цыклу, у якім намалявана карціна блукаючых па Вільнюсе духаў вялікіх паэтаў – Максіма Багдановіча і Іосіфа Бродскага. Яны шпацыруюць па вузкіх вулачках, успамінаюць сваё жыццё, зліваючыся з пульсацыяй жывога горада. У канцы свайго падарожжа паэты прыходзяць у маленечкі, але незвычайна прыгожы касцёл, дзе знаходзяць супакой. Дарэчы, твор быў напісаны пад уражаннем аўтара ад некалькіх гадзін бяздзейнага гуляння па Вільнюсе, перад семінарам, прысвечаным М.Багдановічу. Ужо пазней, калі выпадкова на вочы аўтара трапіў верш беларускага класіка "Касцёл св. Ганны", у галаве нібы склалася карціна – замалёўка да затоенай атмасферы горада. Сугучнымі апынуліся і радкі з цыклу Іосіфа Бродскага "Літоўскі дывертысмент”, дзе паэт дзеліцца сваімі пачуццямі і думкамі аб Вільнюсе. А разам атрымаўся твор, у якім змяшаліся ўражанні, чужая вялікая памяць, рэха слоў і фраз, "адлітых" паэтамі, рэха сучаснага жыцця горада – і усё гэта вакол маленькага літоўскага касцёла. Салістамі выступілі - Ігар Саевіч і Андрэй Шчарбакоў.
Аўтар наступнага твору – Ільдар Камалаў – лаўрэат міжнароднага конкурсу, студэнт Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі.. У якасці матэрыялу для напісання вакальна-сімфанічнага твору кампазітар узяў верш Максіма Багдановіча ''Я хацеу бы спаткацца з Вамі на вуліцы''. Аўтар лічыць, што гэты верш напоўнены глыбокім сэнсам і адлюстроўвае погляд паэта на каханне, жыццё, філасоўскае бачанне свету маладога, але эмацыянальна і духоўна сталага чалавека. Гэты верш таксама дапамагае зразумець і ацаніць высокую ступень адоранасці Максіма Багдановіча, чые радкі дакранаюцца да самых глыбінь сэрца чытача.
Раманс ''Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы'' выканаў саліст Маладзечанскага народнага маладзёжнага музычнага тэатра Мікалай Карпіевіч.
Наступны твор Ляйсан Абдулінай, выпускніцы і ассістэнта-стажора Казанскай кансерваторыі, лаўрэата міжнародных, усерасійскіх і рэспубліканскіх конкурсаў - музычная замалёўка аўтара на вершы Максіма Багдановіча "Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы" – уяўляе сабой мініяцюру для сапрана і сімфанічнага аркестра, якая як іскра, праносіцца і запальвае ўсё навокал. Яна, як і наша жыццё, гарыць, бурліць, зіхаціць рознымі фарбамі.
Раманс "Разгарайся хутчэй, мой агонь, між імглы" выканала салістка Маладзечанскага народнага маладзежнага музычнага тэатра Вольга Кохан.
У завяршэнні першага аддзялення канцэрта ўвазе слухачоў была прадстаўлена 1 часткатэатральнай замалёўкі “Ракуцёўшчына” маладога расійскага кампазітара, студэнта Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі Рамана Цыпышыва.
У гэтым творы распавядаецца аб тым, як Максіму Багдановічу, які знаходзіўся ў загарадным доме ў Ракуцёўшчыне, у позні час, пасля працяглай творчай працы з’явіўся вобраз старажытнагрэцкага паэта Анакрэона (аб якім сам аўтар узгадвае ў адным са сваіх вершаў), і паміж імі завязваецца дыялог. На працягу твору героі гісторыі выпрабоўваюць розныя эмоцыі і перажываюць мноства станаў – ад безнадзейнай дэпрэсіі і гневу да феерычнага захаплення і азарэння. Гэты твор з'яўляецца нейкім падабенствам кароткаметражнага фільма. У якасці саліста выступіў сам аўтар.
В перерыве между отделениями концерта слово было предоставлено Заслуженному деятелю культуры Российской Федерации, секретарю правления Союза композиторов России, председателю МолОта Союза композиторов России и международной гильдии «MolOtinternationalgroup», композитору и виолончелисту Ярославу Судзиловскому, который также наградил участников II международного композиторского форума Творческих мастерских МолОта имени М.К.Огинского почетными грамотами.
Второе отделение концерта составили произведения молдавских композиторов, созданные врамках проекта "Молдавская весна представляет". Данный проект призван возобновить регулярные белорусско-молдавско-российские культурные мероприятия на международном уровне в рамках Евразийского культурного пространства. Благодаря ему, впервые в программу ежегодного международного фестиваля современной музыки в Молдове будет включен день белорусско-российской музыки.
Открыло второе отделение концерта произведение выпускника магистратуры и докторантуры Академии музыки, театра и изобразительных искусств в Кишиневе, лауреата национальных и международных конкурсов по композиции, члена Союза композиторов и музыковедов Молдовы –Павла Гэмураря.
Его симфоническая рапсодия «После войны» посвящена 70-ой годовщине окончания Великой отечественной войны. В ней композитор иллюстрирует жизнь после войны, обнажая основные социальные проблемы: голод, боязнь, тревогу, страх депортации. Важная роль в произведении принадлежит начальной теме, напоминающей по жанру дойну – протяжную молдавскую песню, рисующую атмосферу молдавских равнин.
Следующий композитор, с которым музыканты симфонического оркестра познакомили слушателей – Влад Бурля. Выпускник Молдавской государственной консерватории, член Союза композиторов и музыковедов Молдовы, Член Ассоциации современной музыки, а с 2016 года – член Союза композиторов и музыковедов Румынии, сегодня преподает музыкально-теоретические дисциплины и композицию в музыкальном колледже, а также в Академии музыки, театра и изобразительных искусств Молдовы. Он является автором музыки к документальным и художественным фильмам, спектаклям, а также автором симфонических, вокально-симфонических, камерных, хоровых сочинений и инструментальных концертов.
Его оркестровая картина «Жатва», прозвучавшая в концерте, представляет собой жанровые сценки, описывающие один из самых значимых периодов крестьянского быта – сбор урожая, сопровождавшийся танцами, пением, народным юмором и требующий от участников недюжинной выдержки и силы. Отсюда – расширенная партия ударных в произведении и трактовка солистов оркестра как героев ритуального архаичного действа.
Следующее исполненное музыкальное произведение принадлежит Геннадию Чобану - выпускнику музыкально-педагогического института им. Гнесиных в Москве и композиторского факультета Консерватории в Кишиневе. Геннадий Чобану является автором более ста опусов в различных жанрах: его перу принадлежат опера, концерты, симфонические, камерные, хоровые сочинения, музыка к театральным спектаклям и кино. Геннадий Чобану – профессор Академии музыки, театра и изобразительных искусств Молдовы, приглашенный профессор в университетах Европы, автор научных музыковедческих трудов, председатель Союза композиторов и музыковедов Молдовы, президент Ассоциации современной музыки в Молдове.
Его произведение - пьеса «Танец с огнями на снегу», исполненная в концерте, является частью сюиты «Весенние ритуалы», музыка которой выдержана в постмодернистской традиции и представляет стилистический квази диалог с произведениями Игоря Стравинского, Белы Бартока и Джордже Энеску. Композитор «договаривает» с позиций сегодняшнего дня определённую тематику сочинений упомянутых композиторов.
В завершении концерта прозвучало произведение молодого молдавского композитора, выпускницы композиторского факультета Академии Музыки Молдовы, магистратуры при Университете искусств Молдовы, докторантуры при Академии музыки, театра и изобразительных искусств Молдовы, члена Союза композиторов и музыковедов Молдовы, члена Международной ассоциации современной музыки – Снежаны Пысларь. Снежана – автор камерной, хоровой, вокальной и симфонической музыки. Ее произведение Принц (Господарь) Молдовы представляет собой симфонические вариации на османские музыкальные темы, принадлежащие Дмитрию Кантемиру – выдающемуся молдавскому и российскому государственному деятелю, учёному, философу, принцу Молдавского княжества конца XVII – начала XVIII веков.
Соло на цимбалах исполнила учащаяся 4 курса Молодечненского музыкального колледжа Дарья Шилович.
Безусловно, такие мероприятия, как международный композиторский форум-семинар в Молодечно очень важны. Благодаря таким проектам поддерживается интерес к национальной культуре, укрепляется творческое сотрудничество между композиторами и исполнителями, обогащается их профессиональный опыт, осуществляется культурный диалог между странами, открываются новые горизонты культурных интеграционных процессов для белорусской музыкальной мысли и популяризируется творчество белорусских классиков в культурном пространстве Евразии. В свою очередь молодые авторы, участвующие в таких проектах, получают потрясающую возможность – работать с «живым организмом» – симфоническим оркестром, получают возможность быть услышанными и востребованными в современном музыкальном мире.
В завершении концерта прозвучали слова благодарности всем организаторам II международного композиторского форума-семинара творческих мастерских МолОта им.М.К. Огинского: Молодечненскому государственному музыкальному колледжу имени М.К.Огинского и лично его директору, Заслуженному деятелю культуры Республики Беларусь, кавалеру ордена Ф.Скорины, художественному руководителю и главному дирижеру симфонического оркестра Сороко Григорию Семеновичу, Российскому музыкальному союзу, Международной гильдии композиторов и музыковедов "MolOtinternationalgroup", Белорусскому союзу современной музыки, а также Заслуженному деятелю культуры Российской Федерации, секретарю правления Союза композиторов России, председателю МолОта Союза композиторов России и международной гильдии «MolOtinternationalgroup», композитору и виолончелисту Ярославу Судзиловскому.
Авторы: Ольга ЦАРИК, Руслан АПАНОВИЧ
Фотографии: Руслан АПАНОВИЧ