У Палацы культуры г. Маладзечна прайшоў “МУЗЫЧНЫ АЛІМП”. Гэта спецыяльны праект Беларускага саюза кампазітараў, дзе былі ўручаны ўзнагароды за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.
Удзельнікамi мерапрыемства сталі кампазітары-намінанты і артысты Рэспублікі Беларусь. Як адзначаюць у Беларускім саюзе кампазітараў, “МУЗЫЧНЫ АЛІМП” – гэта спосаб выказаць сваю павагу і прызнанне кампазітарам Беларусі. Гэта новы рух, новае дыханне, унікальнае месца творчай сілы, дзе людзі натхняюцца.
Error
Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"