VIII Міжнародны мастацкі пленэр “Святасць зямлі беларускай”

photo 2023 05 12 15 21 25

VIII Міжнародны мастацкі пленэр “Святасць зямлі беларускай”, прысвечаны 850-годдзю памяці нябеснай заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай і году міру і стварэння, адбудзецца 10 – 22 верасня 2023 года.

Азнаеміцца з працамі мастакоў можна на вернісажы па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэра, які пройдзе на тэрыторыі выставачнага фае Палаца культуры г.Маладзечна.

22 верасня на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры выступіць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Рыгора Сарокі.