Юбілейны канцэрт «Нам - 65!»

ГАЛОЎНАЯ МУЗЫЧНАЯ ПАДЗЕЯ ГЭТАГА ГОДА Ў ЖЫЦЦІ НАШАГА КАЛЕДЖА!

Юбілейны канцэрт «Нам - 65» УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» адбыўся 2 чэрвеня на сцэне Палаца культуры горада Маладзечна. У гэты святочны вечар на адной сцэне сышліся знакамітыя выпускнікі розных гадоў, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, зоркі Вялікай оперы, музыканты розных пакаленняў і творчыя калектывы нашай установы!‍ Асаблівым падарункам для ўсіх прысутніх у зале стаў прыезд саліста Марыінскага тэатра Уладзіслава Сулімскага. Гэта падзея стала сапраўднай музычнай феерыяй, якая застанецца ў нашых сэрцах на доўгія гады!