Актыўна. Молада. Крэатыўна…

У час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023» адбыўся ІІ рэспубліканскі форум маладых спецыялістаў устаноў культуры на базе УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага".

У Палацы культуры быў арганізаваны круглы стол з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча, старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыя Горлава, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь кіраўніка арт-групы "Беларусы" Валерыя Шмата. Мадэратарам выступіла начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала Шахоцька.