1 сентября 2023 года

01.09.2023 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё навучальнага года 2023/2024.

У год МІРУ І СТВАРЭННЯ мы сардэчна сустрэлі нашых дарагіх навучэнцаў і выкладчыкаў у каледжы з выдатнымі традыцыямі, багатай і цікавай гісторыяй. Урачыста адкрыў святочнае мерапрыемства дырэктар установы Раўба Дзмітрый Аляксандравіч. З прывітальным словам выступілі ганаровыя госці ўрачыстасці: начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Германовіч Вольга Міхайлаўна, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Асташоў Яўген Міхайлавіч.

Кожны год на творчым небасхіле нашай установы запальваюцца зорачкі. На сцэне прагучалі музычныя падарункі ад Званскай Ксеніі, навучэнкі першага курса (клас выкладчыка Шпадарука Сяргея Юліянавіча), Кавалеўскай Сафіі, навучэнкі трэцяга курса (клас выкладчыка Францкевіч Дар’і Уладзіміраўны) і нашага таленавітага маладога выкладчыка Вольгі Ерафеевай, якая з'яўляецца выпускніцай нашага каледжа і акадэміі музыкі.

Дарагія сябры, няхай навучальны год будзе поўны новых адкрыццяў, творчых праектаў, перамог і дасягненняў не толькі ў жыцці каледжа, але і кожнага з Вас!