Новае светлавое пано

У пачатку лета інтэр'ер Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага ўпрыгожыла новае светлавое пано, эскіз для якога распрацавала выкладчык цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, народны майстар Беларусі Лізавета Чырвонцава. Кампазіцыя пано складаецца з некалькіх частак, якія маюць сімвалічнае значэнне. Цэнтральная частка – ліра з крыламі – з'яўляецца сімвалам натхнення і творчага палёту ў мастацтве і культуры. Птушкі, якія ляцяць увысь у верхняй частцы пано – нашы таленавітыя навучэнцы, будучыя музыкі і мастакі, якія панясуць свае веды па ўсёй краіне. Дэкаратыўныя элементы ўнізе – гэта стылізаваныя арнаменты росквіту, жыцця і плённай працы. Асвятленне інсталяцыі стварае выразны эфект узвышанасці і ўрачыстасці кампазіцыі, а таксама можа служыць прыгожай фотазонай у каледжы.