“Навука і мастацтва: у творчым суплёце"

photo 2025 03 10 16 12 41

20.02.2025 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН адбылася святочная імпрэза “Навука і мастацтва: у творчым суплёце". Мерапрыемства падрыхтавана “Цэнтрам даследвання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Была прадстаўлена прэзентацыя трох альбомаў навукова папулярнай серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі» . Мерапрыемства было ўпрыгожана выставай выцінанак удзел у якой прынялі мастакі, што стваралі выцінанкі ілюстрацыі да выданняў. Другая кніга з гэтай серыі была аформлена мастакамі Лізаветай і Наталляй Чырвонцавымі - выкладчыкамі ЦК ДПМ, а таксама выпускніцай каледжа Канстанцыяй-Вікторыяй Герасіменкай. Кіраўніца праекта Валодзіна Таццяна Васільеўна (фалькларыст, этналінгвіст, доктар філалагічных навук) адзначала важнасць зберажэння і папулярызацыі фальклору і традыцыйнага народнага мастацтва ў розных формах.

photo 2025 03 10 16 12 44

photo 2025 03 10 16 12 43

photo 2025 03 10 16 12 42 2

photo 2025 03 10 16 12 42