
Чарговая выстава “Шляхамі творчасці”, прысвечаная 30-годдзю цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” МДМК імя М.К.Агінскага, пройдзе з 12 па 28 лістапада ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”.
На выставе будуць прадстаўлены творчыя работы выкладчыкаў Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс, Лізаветы Львоўны і Наталлі Львоўны Чырвонцавых, вучэбныя і дыпломныя работы іх навучэнцаў. Адкрыццё выставы - 12 лістапада ў 17.00 Адрас: Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).
Таксама нагадваем, што да 17 лістапада працуе выстава вучэбных работ навучэнцаў каледжа “Беларусь самабытная” ў абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна па адрасе: Мінск, вул.Гікалы, 4.

