22 траўня дзяржаўная ўстанова "Мінскі абласны краязнаўчы музей" правёў мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі "НОЧ МУЗЕЯЎ-2026" - "ПАРАД ПРАФЕСІЙ 2.0: ЖАНОЧЫ ФАРМАТ." На чале мерапрыемства - стала беларуская жанчына, паспяховая ў сваёй прафесіі, захопленая сваёй каханай справай. Кожная з прадстаўніц пазнаёміла з сваімі сакрэтамі і прадаставіла магчымасць акунуцца ў свет менавіта гэтай прафесіі новым пакаленням. На фестывалі навучэнкі 3 курса цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Іванчык Любоў і Шчуцкая Ксенія разам з выкладчыцай Чырвонцавай Лізаветай Львоўнай правялі майстар-клас мастацкага выразання, дзе кожны жадаючы змог паспрабаваць сябе ў выцінанцы. Больш за пяцьдзясят дарослых і дзяцей паўдзельнічалі ў ім і з задавальненнем стварылі сваю ўласную паштоўку.

