Творча! Цікава! Натхнённа!

Творча! Цікава! Натхнённа! З пачуццём вялікага гонару за родны край, родную мову, славутых патрыётаў беларускай зямлі прайшло ў каледжы 21 лютага ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай мовы. На сустрэчу была запрошана загадчыца філіяла музея Ракуцёўшчына - Шчэрба Любоў Іванаўна. Выкладчыца Русак І.А. распрацавала цікавы літаратурна-музычны сцэнарый, дзе выступленні, віктарына чаргаваліся разам з уласнымі песнямі навуцэнцаў на словы беларускіх паэтаў. У ролі юных кампазітараў выступалі навучэнцы 3 курса “С” групы, а таксама 1 “ФДМ” групы. Саюз музыкі і слова ўдаўся!