Выстава “Анатомія і жывапіс”

19 сакавіка на базе медыцынскага каледжа адбылося сумеснае мерапрыемства паміж навучэнцамі Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і навучэнцамі аддзялення “Дэкаратыўна-прыкладное мастацта” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Мерапрыемства атрымала назву  “Анатомія і жывапіс” і было арганізавана як выстава.  Навучэнкі медыцынскага каледжа пад кіраўніцтвам выкладчыцы па прадмету “Анатомія” Палеонак Гражыны Іосіфаўны падрыхтавалі цікавы і вельмі пазнавальны для мастакоў матэрыял, звязаны з гісторыяй развіцця анатоміі як навукі ад старажытных часоў да 20 стагоддзя. Асобная ўвага была адведзена біяграфічным звесткам  мастакоў розных эпох і асабліва геніяў Адраджэння, якія цікавіліся анатоміяй чалавека дзеля магчымасці  рэалістычнага  адлюстравання яго вобраза ў мастацтве.

Значную частку мерапрыемства склаў цікава пададзены Гражынай Іосіфаўнай матэрыял аб складзе шкілета чалавека, функцыях яго касцей, асаблівасцях іх функцыявання.

У сваю чаргу навучэнцы цыклавой камісіі  “Дэкаратыўна-прыкладное мастацта” падрыхтавалі да гэтага мерапрыемства работы па пластычнай анатоміі і малюнку натуры чалавека. Яны мелі магчымасць удасканаліць свае веды па анатоміі, а таксама  задаць пытанні па розных раздзелах гэтай навукі.

Сумесны праект навучэнцаў і выкладчыкаў  Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і навучэнцаў і выкладчыкаў  цыклавой камісіі  “Дэкаратыўна-прыкладное мастацта” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа  зацікавіў прадстаўнікоў і адной і другой устаноў адукацыі і паспрыяў умацаванню добрасуседскіх адносін паміж іх калектывамі.     

Тэкст, фота: Корсак В.Р.