Выставка “Искусство резьбы по дереву”

З сярэдзіны  студзеня  ў дзіцячай мастацкай школе мастацтваў г.Маладзечна праходзіць выстава “Искусство резьбы по дереву”, на якой прадстаўлены вучэбныя работы навучэнцаў цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. На выставе можна пабачыць работы, зробленыя ў розных тэхніках: геаметрычная, плоска-рэльефная, скульптурная разьба.

Акрамя  выставы, ў рамках профарыентацыйнай работы 7 лютага для вучняў мастацкай школы быў праведзены майстар-клас, на якім яны мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з тэхнікай разьбы па дрэве, паназіраць, як лоўка атрымоўваецца рэзаць геаметрычныя выявы навучэнцам каледжа, але і самім паспрабаваць выразаць асобныя элементы.

Майстар-клас быў падрыхтаваны выкладчыкам цыклавой камісіі Гамолка Андрэем Пятровічам, а дапамагалі яму навучэнцы 3 курса Пупа Максім, Ласёнак Максім і навучэнка 2 курса Шпакоўская Паліна.

Было вельмі прыемна назіраць за тым, з якой цікавасцю вучні школы разглядалі інструменты для разьбы, як старанна спрабавалі паўтарыць тэхніку разьбы, параўноўвалі выразкі свае і навучэнцаў каледжа.

Майстар-клас прайшоў, але выстава будзе працаваць да сакавіка, таму яшчэ ёсць магчымасць для ўсіх зацікаўленых  яе паглядзець.