Цикловая комиссия "Инструменты народного оркестра"

photo 2023 05 30 16 37 26

Цыклавая камісія “Інструменты народнага аркестра”, 2023 год

Цыклавая камісія “Інструменты народнага аркестра” інструментаў пачынае сваю гісторыю ў 1958 годзе. Шмат таленавітых выкладчыкаў працавала за гэты час на народным аддзяленні.

Якасная работа выкладчыкаў знаходзіла пацвярджэнне ў выступленнях навучэнцаў. Так, у 1961 годзе на Рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах М.Шамалі (клас К.К.Пагоцкага) стаў лаўрэатам III ступені. У 1963 годзе па спецыяльнасці акардэон (клас К.К.Пагоцкага) скончыў вучылішча Ю.Антонаў, вядомы кампазітар-песеннік, народны артыст Расіі. Лаўрэатамі конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча сталі: В.Адзінцоў, І.Шэлег (клас выкладчыка Р.С.Сарока), Ю.Тарасенак (клас выкладчыка Камінскага А.А.), П.Капцелаў (баян) і С.Дрозд (акардэон) - клас выкладчыка Алейніка Л.М.

У розныя гады цыклавую камісію ўзначальвалі Шпадарук Ю.Ф., Сарока Р.С. У 1970-я гады адбыўся падзел цыклавой камісіі народных інструментаў на дзве: баян-акардэон і народныя струнныя інструменты. З 1979 па 1988 гады на пасадзе старшыні цыклавой каміссіі працавала Т.У.Бялькова. Пазней: 1988-1993г. – Адзінцоў В.С., 1993-2007г. –   Камінскі А.А., 2007-2011г. – Каламіец Ю.І., 2011-2020г. – Шэлег І.Я.

Цыклавая камісія народных струнных шчыпкова-ўдарных інструментаў функцыянуе з 1978 года. Старшынёй цыклавой камісіі з 1978 па 1992 год быў А.В.Шафер. З 1992 г. – Лях Т.М.

На цыклавой камісіі працуюць самаадданыя сваёй прафесіі выкладчыкі. Аб гэтым сведчаць вынікі ўдзелу ў Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсах: І.Клячын- гітара  (выкладчык К.К.Пагоцкі), Н.Дзенісевіч і К.Гарашчанка – цымбалы (клас выкладчыка Лях Т.М.), Дз.Шкет, Г.Міхейка – домра (выкладчык С.Г.Карэўка), В.Рагалевіч – домра (выкладчык Г.С.Кажура), М.Шкет – балалайка (выкладчык М.Г.Малажавы), М.Квяско – балалайка (выкладчык Шкет М.Ф.).

Гонар і слава цыклавой камісіі - неаднаразовы стыпендыянт і ўладальнік Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі І.Дзедусенка.

 Добрая прафесійная база, атрыманая навучэнцамі цыклавой камісі ў каледжы, дапамагла многім з іх дабіцца вялікіх поспехаў. А.Мігура стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на шматструнных інструментах «Настаўнік і вучань» (г. Масква); В. Гардзей –  лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя В.Гарадоўскай (г. Масква); С.Сальнік – дыпламант Міжнароднага конкурсу «Кубак поўначы» (г. Чарапавец); В. Рагалевіч – уладальніца Гран-пры і залатога кавалерскага знака «ЮЭС» на Міжнародным тэлевізійным конкурсе маладых выканаўцаў «Паўднёвы экспрэс» (г. Ялта, Украіна), а Ю. Каламіец – лаўрэат гэтага конкурсу.

У 2020 годзе адбылося аб’яднанне дзвюх цыклавых камісій у адну – «Іструменты народнага аркестра» пад кіраўніцтвам Лях Тамары Міхайлаўны.

У 2021 годзе аддзяленне папоўнілася яшчэ двума выкладчыкамі. Гэта – Раўба Дзмітрый Аляксандравіч – дырэктар установы і  выкладчык па класе баяна. Саевіч Яўген Аляксандравіч – выкладчык па класе акардэона. Ён  лаўрэат конкурсу імя І.Жыновіча.

Выпускнікі цыклавой камісіі  «Інструменты народнага аркестра» паспяхова працуюць у навучальных установах і музычных калектывах Беларусі і па-за яе межамі.