Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Традыцыйна на пачатку новага навучальнага года выкладчыкі і навучэнцы цыклавой камісіі ДПМ наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Музей-скансэн пад адкрытым небам дэманструе народную архітэктуру і прадметы матэрыяльнай традыцыйнай культуры ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Навучэнцы 3 курса знаёміліся з экспазіцыйнымі сектарамі, якія прадстаўляюць асобныя рэгіёны нашай краіны. Цікавы і змястоўны аповед навуковага супрацоўніка - экскурсавода дазволіў больш глыбока і зразумела патлумачыць навучэнцам многія паняцці матэрыяльнай і духоўнай культуры нашых продкаў. Яны знаёміліся з народнай архітэктурай, побытам, прыладамі працы і рамеснымі вырабамі, з якімі знаёмяцца на прадметах "Матэрыяльная культура Беларусі" , "Работа ў матэрыяле", "Гісторыя беларускага і сусветнага мастацтва ". Экскурсія пакінула добрыя ўражанні і натхніла на далейшае вывучэнне беларускай культуры.