Выстава жывапісу і кампазіцыі

photo 2025 10 17 09 53 31

У выставачнай зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага экспануецца новая выстава жывапісу і кампазіцыі. На ёй прадстаўлены вучэбныя работы навучэнцаў цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». У партрэтным жывапісу спалучаецца глыбокі падыход да індывідуальнасці і эмацыйнага стану натуры, а нацюрморты вылучаюцца выразнай мастацкай тэхнікай . Работы навучэнцаў па прадмету «Кампазіцыя» выклікаюць асацыятыўныя вобразы звязаныя з пейзажнымі і архітэктурнымі матывамі, жывёльным светам.
Запрашаем да прагляду і спадзяёмся, што выстава зацікавіць аматараў мастацтва і пакіне добрае ўражанне!