
Да 30-годдзя цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” МДМК імя М.К.Агінскага прымеркавана выстава “Беларусь самабытная”, якая будзе працаваць з 24 кастрычніка па 17 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна.
На выставе можна пабачыць шмат работ навучэнцаў каледжа, выкананых у розных тэхніках - выцінанка, аплікацыя саломкай і саломапляценне, эксперыментальны тэкстыль, разьба па дрэве. Тэматыка работ - святы і традыцыі, сімволіка і арнаменты, жывёльны і раслінны свет нашай краіны. Сардэчна запрашаем усіх на адкрыццё выставы 28 кастрычніка ў 17.00

