“Шляхамі творчасці”- трэццяя выстава, прысвечаная 30-годдзю цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, пачала сваю працу ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. На ўрачыстае адкрыццё выставы завітала шмат прыхільнікаў мастацтва, сябры і калегі з іншых устаноў культуры. З віншавальнымі словамі выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Канстанцінаўна Шахоцька, дырэктар каледжа Вераніка Пятроўна Венгерская, старшыня Саюза майстроў народнай творчасці Яўген Міхайлавіч Сахута, загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Універсітэта культуры і мастацтваў Рыгор Фёдаравіч Шаура і іншыя. Выстава атрымалася вельмі грунтоўная, змястоўная і прыгожая. На ёй можна пабачыць работы выкладчыкаў і навучэнцаў, выкананыя ў розных тэхніках. Наведаць выставу можна да 28 лістапада. Сардэчна запрашаем!!!
Error

