Майстар-класы ў межах выставы "Шляхамі творчасці"

У межах выставы "Шляхамі творчасці", прысвечанай 30-годдзю цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” МДМК імя М.К.Агінскага, якая праходзіць у галерэі “Універсітэт культуры”, адбыліся два майстар-класы. 20 лістапада майстар-клас па выцінанцы "Традыцыйныя сімвалы" правяла народны майстар выцінанкі, выкладчык Лізавета Чырвонцава. Аматары традыцыйнага народнага мастацтва змаглі асвоіць навык стварэння вытанчаных папяровых узораў, даведацца аб значэнні арнаментаў, а таксама аб асноўных сюжэтах і сімвалах у мастацтве выцінанкі. Другі майстар-клас, “Традыцыі і сучаснасць”, правяла 21 лістапада народны майстар Беларусі, старшыня цыклавой камісіі Людміла Валковіч-Борыс. Наведвальнікі змаглі больш падрабязна пазнаёміцца з эксперыментальным тэкстылем - тэхнікай, якая была распрацавана менавіта на цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Работы, выкананыя з каляровага тэкстылю, даўно вызываюць вялікую зацікаўленасць і захапленне ў гледачоў. Нагадваем, што наведаць выставу можна да 28 лістапада.