11 марта на пляцоўцы УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава» праходзіла канферэнцыя «Народныя рамёствы: традыцыі і сучаснасць» для навучальных мастацкіх устаноў з прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй Беларусі і Расіі. Удзельнікі канферэнцыі разглядалі пытанні выкладання, папулярызацыі і адаптацыі ў сучаснасць народных рамёстваў у адукацыйным працэсе. УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» прадстаўляла выкладчык Чырвонцава Л.Л. з дакладам аб методыцы выкладання традыцыйных відаў рамёстваў на цыклавой камісіі «Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва» і Маладзечанскай школе выцінанкі. На канферэнцыі ўзнімаліся надзённыя пытанні адаптацыі ў сучаснасць народнага мастацтва, падрыхтоўкі спецыялістаў выяўленчых і прыкладных відаў мастацтва і іх далейшая запатрабаванасць у сучасных рэаліях.

