З мэтай папулярызаціі мастацтва выцінанкі, а таксама ў рамках профарыентацыйнай работы 26 сакавіка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы г. Вілейка адбылося адкрыццё выставы “Карункавыя мары”. На мерапрыемства завіталі вучні са школ горада і тыя, хто захапляецца выцінанкай. Падчас адкрыцця выставы з інфармацыяй пра навучанне на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” выступіла старшыня камісіі Л.М.Валковіч-Борыс, а выкладчыца Л.Л.Чырвонцава прадставіла прэзентацыю пра гісторыю і сучасны стан выразання з паперы. Для наведвальнікаў навучэнкамі 2 курса цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Акінчыц Палінай і Гудзель Аляксандрай праводзіўся майстар-клас, што дало магчымаць убачыць працэс стварэння выцінанкі. Упрыгожылі адкрыццё выставы чароўныя гукі музыкі ў выкананні навучэнак 2 курса цыклавой камісіі “Аркестравыя струнныя смычковыя інструменты” Мелешкевіч Марыі і Дзенісевіч Альбіны.
Наведаць выставу можна да 26 красавіка.

