З 30 красавіка па 2 мая ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” прымалі гасцей з-за мяжы: з Германіі Штэфана Штоля (г.Мюнхен), Ганну Гютхофф (г.Аўгзбург) і з Польшчы Дарыуша Ледзіёна (г.Лобез). Нашы замежныя сябры прыязджалі з новай прапановай арганізацыі і правядзення маладзёжнага мастацкага праекта “Мастацтва і культура Памераніі, Беларусі, Баварыі”. Ідэя праекта - стасункі паміж моладдзю з розных краін, знаёмства з культурай і мастацтвам Польшчы, Германіі і Беларусі, правядзенне майстар-класаў па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкаму пленэру, абмен педагагічным вопытам.
У час сустрэчы для гасцей былі праведзены экскурсіі па каледжы. Яны былі вельмі ўражаны ўстановай, яе матэрыяльнай базай, умовамі навучання. Удзельнікі праекта мелі магчымасць пазнаёміцца з нашымі традыцыйнымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанкай, саломапляценнем і разьбой па дрэве.
На фотаздымку з лева на права:
Старшыня цыклавой камісіі ДПМ – Людміла Валковіч-Борыс;
Дырэктар Лобезкага дома культуры (г.Лобез, Польшча) – Дарыуш Ледзіон;
Выкладчык цыклавой камісіі ДПМ – Лізавета Чырвонцава;
Дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага – Рыгор Сарока;
Выкладчык мастацтва Штэфан Штоль (г.Мюнхен, Германія);
Выкладчык мастацтва Ганна Гютхофф (г.Аўгзбург,Германія).