На адкрыцці часовай выставы ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума і выставы “Маладзечанская школа выцінанкі” аддзялення ДПМ Музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
У Маладзечна завяршыў сваю работу VI Міжнародны сімпозіум па праблемах выразання з паперы “Мастацкае выразанне: форма і колер”. Ён праходзіў упершыню на беларускай зямлі і быў прысвечаны памяці знакамітых майстроў Вікторыі Чырвонцавай і Вячаслава Дубінкі.
Гасцей віталі дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Вайцяхоўская Раіса Іосіфаўна, дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Сарока Рыгор Сямёнавіч і заснавальнік сімпозіума, навуковы супрацоўнік Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея Петрычэнка Ася Аляксееўна. Паказаць сваё майстэрства і падзяліцца інфармацыяй аб выразанні з паперы прыехалі госці з Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі, Беларусі.
На урачыстым адкрыцці VI Міжнароднага сімпозіума : прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Сахута Яўген Міхайлавіч (Мінск, Беларусь); дырэктар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Вайцяхоўская Раіса Іосіфаўна; дырэктар УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К Агіскага” Сарока Рыгор Сямёнавіч; мастак, мастацтвазнаўца Яворская Святлана Леанідаўна (Дамадзедава, Расія)
Выбар месца правядзення сімпозіума невыпадковы. Прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў Сахута Яўген Міхайлавіч адзначыў такую культурную з’яву, як Маладзечанская школа выцінанкі, у аснове якой ляжыць творчасць і педагагічная дзейнасць В.М.Чырвонцавай. Гэтаму, безумоўна, садзейнічала, дзякуючы намаганням Рыгора Сарокі, стварэнне аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага, якое існуе ўжо дваццаць год. Як вызначылі госці, гэта адзіная ў Еўропе навучальная ўстанова, дзе выкладаецца выцінанка і ўведзена ў спецыялізацыю “Мастацкія вырабы з саломкі, льну і паперы”. Высокі ўзровень гэтага майстэрства натхніў многіх гасцей на жаданне павучыцца выразаць з паперы на аддзяленні ДПМ.
Удзельнікі сімпозіума
Невыпадковай з’яўляецца і назва мерапрыемства. Як адзначыла А.А.Петрычэнка, слова сімпозіум прыйшло з грэчаскай мовы і пазначала “бяседу” як сход аднадумцаў, якія вялі рутуальныя дыялогі аб галоўным. На бяседзе катыгарычна забаранялася гаварыць аб палітыцы, добрых і дрэнных кіраўніках, аб грошах, злых і добрых людзях. Забаранялася гаварыць аб сваёй сям’і, дзецях, аб сваёй веры. Размовы вяліся толькі на філасофскія і літаратурныя тэмы. Менавіта такая форма мерапрыемства падалася найбольш зручнай. Яна давала поўную волю у выбару тэм для дыскусій і ставарала адкрытую атмасферу зносін. Права голаса і меркаванне можа мець любы ўдзельнік, незалежна ад сацыяльнага і навуковага статусу, узросту і вопыту. Кожны ўдзельнік сустрэч аўтаматычна становіцца сябрам міжнароднага клуба “Папяровыя традыцыі”. Эмблемай клуба абрана сава (аўтар Зяткіна Ірына, Україна г.Бердзянск). Член клуба мае права на ўдзел у выставах, правядзенне персанальных выстаў у Дамадзедаўскім музеі, можа атрымліваць любую інфармацыю, друкаваць артыкулы ў зборніках. Адзінным яго абавязкам з’яўляецца падтрыманне сувязей з іншымі членамі клуба і інфармацыя аб сваіх творчых поспехах і дасягненнях.
На адкрыцці выставы “Пялёсткі памяці”, прысвечанай Народнаму майстру РБ Чырвонцавай Вікторыі Мікітаўне (работы майстра і яе вучняў).
Па матэрыялах дакладаў VI Міжнароднага сімпозіума “Мастацкае выразанне: форма і колер” быў выдадзены зборнік. Працавалі дзве секцыі: “Навучанне і практычнае прымяненне” і “Гісторыя і рэгіянальныя асаблівасці”. У дакладах першай секцыі распавядалася аб праграмах па выцінанцы для розных узростаў, падкрэслівалася яе важная роля ў фарміраванні свядомасці навучэнцаў. У другой секцыі слухачы маглі пазнаёміцца з асаблівасцямі народных і аўтарскіх выразак Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі і Беларусі.
На адкрыцці часовай выставы ўдзельнікаў міжнароднага сімпозіума і выставы “Маладзечанская школа выцінанкі” аддзялення ДПМ Музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Падчас правядзення сімпозіума можна было наведаць шматлікія выставы. У выставачнай зале музычнага каледжа працавала выстава дыпломных і курсавых работ навучэнцаў аддзялення ДПМ сумесна з часовай выставай удзельнікаў сімпозіума. Гэта была сапраўдная арт-лабараторыя, дзе даваліся майстар-класы і ўдзельнікі абменьваліся работамі і літаратурай.
На адкрыцці выставы “Пялёсткі памяці”, прысвечанай памяці Вікторыі Чырвонцавай, Наталля Чырвонцава прачытала даклад “Асоба і творчы метад В.Чырвонцавай”, дзе зрабіла спробу асэнсаваць як насуперак жыццёвым абставінам, ці дзякуючы ім, чалавек прыходзіць да рэалізацыі сваёй галоўнай мэты жыцця. На выставе былі шырока прадстаўлены творы В.Чырвонцавай і яе навучэнцаў, якія складаюць Маладзечанскую школу выцінанкі: Н.Чырвонцава, Л.Чырвонцава, Л.Валковіч-Борыс, Н.Сухая, Н.Вальковіч, В.Бабурына, А.Ралавец, В.Сарока, А.Бажко, В.Харлінская, В.Маслава, Т.Марчанкава. Усе маглі пабачыць агульныя рысы і індувідуальны характар у работах кожнага майстра.
Петрычэнка Ася вельмі ярка і натхнёна распавядала аб асобе Вячаслава Дубінкі, які амаль першым на Беларусі стаў выразаць з паперы. Выстава з яго работамі працавала ў Палацы культуры г.Маладзечна.
Адкрылася вельмі вялікая прастора для дыскусій: былі падняты пытанні агульнай тэрміналогіі, якая яшчэ дакладна не вызначана, пытанні аб дакладных гістарычных звестках, аб узнікненні і развіцці выразання з паперы ў розных краінах. Існуе праблема карэктных адносін паміж майстрамі адной школы, дзе ёсць небяспека прамога капіравання, а не творчай трансфармаціі цікавых ідэй.
Заснавальнік сімпозіўма, навуковы супрацоўнік Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея Петрычэнка Ася Аляксееўна; майстар выцінанкі, сябра БСМНТ, вядучы метадыст ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Сухая Наталля Аляксанраўна; майстар выцінанкі, сябра БСМНТ, загадчык аддзялення дэкаратыўна-прыкладнлга мастацтва УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К Агіскага” Валковіч-Борыс Людміла Мікалаеўна.
Удзельнікі сімпозіума адзначылі цёплую утульную атмасферу каледжа, зладжаную работу ўсіх супрацоўнікаў. Выказалі думку аб натхняючым уздзеянні музыкі на свядомасць навучэнцаў ДПМ. Інтуітыўнае адчуванне гармоніі, якая з’яўляецца асновай музычных твораў пераўтвараецца ў графічныя творы. На адкрыцці выставы ўдзельнікаў сімпозіума выдатна выступіў струнны квартэт выкладчыкаў музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Сцяпанавай В.І. з творамі сучасных кампазітараў.
З удзячнасцю госці гаварылі аб кіраўніку аддзялення ДПМ Валковіч-Борыс Л.М., якая стварае выдатныя творы не толькі ў галіне выцінанкі, але дала майстар-клас для ўдзельнікаў па саломапляценню. Удзельнікі сімпозіума высока ацанілі як педагога і як чалавека Лізавету Чырвонцаву, якая працягвае традыцыю сваёй маці В.М.Чырвонцавай і шчыра дзеліцца сваімі творчымі здабыткамі.
Святочную атмасферу стварылі дзяўчаты і хлопцы з гісторыка-этнаграфічнага клуба “Кола”, якія, узнаўляючы аўтэнтычныя традыцыі, спявалі і танчылі для гасцей, а таксама натхнілі ўсіх на спевы ўкраінскіх, польскіх, літоўскіх, беларускіх і рускіх песень. Удзельнікі вадзілі карагоды пад спевы і танчылі разам з клубам “Кола”.
Знаёмства з народнымі беларускімі танцамі і песнямі адбылося дзякуючы гісторыка-этнаграфічнаму клубу “Кола”.
У фонд аддзялення ДПМ было перададзена каля 60 работ удзельнікаў сімпозіума, а таксама шмат літаратуры па папяроваму выразанню. Праз некаторы час з іх будзе зладжана выстава.
У заключэнні можна сказаць, што мэта маерапрыемства была дасягнута – паяднанне людзей праз мастацтва. Мы спадзяемся, што кола людзей, зацікаўленых выразаннем з паперы, будзе пашырацца з кожным годам.
Матэрыял прадастаўлены НАТАЛЛЯЙ ЧЫРВОНЦАВАЙ