Юбілейнае святкаванне з нагоды 60-годдзя каледжа, у рамках тыдняў цыклавых камісій, завяршылі імпрэзы, падрыхтаваныя аддзяленнем дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта самая маладая цыклавая камісія, якая існуе ўжо больш за 20 год. За гэты час ёсць што ўспомніць:
ЦК ДПМ адкрылася ў 1995 г. дзякуючы Сароку Р.С., Чырвонцавай В.М., Таркану В.А.;
243 навучэнца атрымалі мастацкую адукацыю (1997-2017);
больш за 120 выпускнікоў закончылі ВНУ;
самы вялікі конкурс пры паступленні быў у 1999 г. (4,3 чалавекі на месца);
навучэнцы ЦК ДПМ 5 разоў удзельнічалі ў міжнацыянальных нямецка-польска-беларускіх мастацкіх праектах;
каля 45 выстаў было арганізавана і праведзена;
з 2000 г. працуе музей дыпломных і вучэбных работ.
Святкаванне гэтай падзеі сабрала былых выпускнікоў і ўсіх, хто працаваў, працуе ці калісьці выкладаў спецыяльныя дысцыпліны на аддзяленні. Усе прысутныя адзінадушна адзначылі атмасферу цеплыні, даверу, сяброўскіх адносін паміж вучнямі і настаўнікамі, добрую прафесійную падрыхтоўку, якая дазваляе працягнуць адукацыю ў ВНУ Беларусі і замежжа. Сапраўды, выкладчыкі пільна сочаць за поспехамі сваіх вучняў і радуюцца іх дасягненням. Таму арганізацыя выставы “Розныя разам” невыпадкова. Яна здзіўляе разнастайнасцю тэм і тэхнік, спалучэннем традыцыі і сучаснага дызайна. Бісер і саломка, папера, фотадрук, аловак і алейныя фарбы – усё сплялося разам.
Error
Той, хто працуе ў традыцыйным мастацтве – Валковіч-Борыс Л., Ралавец А., Маслава В., Рашчынская М., Науменка А., Сухарукіх Ю. - шукае новыя выразныя магчымасці матэрыялу, новую інтэрпрэтацыю сюжэтаў міфалогіі. Надзея Бука зрабіла выцінанку сучаснай сюррэалістычнай графікай.
Жаданне асэнсаваць сусвет, перадаць тонкія перажыванні, пачуцці мы можам знайсці ў творах графікі, жывапісу, фатаграфіі. Канстанцыя Герасіменка спрабуе перадаць светаадчуванне сучаснага маладога чалавека ў манументальных партрэтах. Гэтыя “Пытанні” задае сабе і Віта Барысава ў графічных серыях. Сродкамі фатаграфіі разважае аб прычынах жыцця Алена Тарасевіч. Тонкія жаночыя эмоцыі жывуць у кветках Тамары Марчанковай. Уражвае гучны сучасны каларыт жывапісу Дзмітрыя Сакалоўскага.
Выкладчыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Чырвонцава Л.Л., Валковіч-Борыс Л.М., Гамолка А.П. падзяліліся вынікамі педагагічнай працы ў выставе “З вытокаў да сучасанасці”. У зале краязнаўчага музея выстаўлены дыпломныя і курсавыя работы навучэнцаў. Іх плённая праца вызывае захапленне гледачоў якасцю апрацоўкі саломкі, дрэва, паперы, яснай кампазіцыйнасцю, цікавымі сюжэтамі і інтэрпрэтацыяй міфалогіі Беларусі. З выразнымі саламянымі дыванамі, драўлянымі рэльефамі, выцінанкамі суседнічаюць чыста ўжытковыя рэчы: саламяныя капелюшы, куфэркі .
Гэтыя дзве выставы можна пабачыць на працягу мая ў выставачнай зале музычнага каледжа імя М.К.Агінскага і краязнаўчым музеі г.Маладзечна.
Навучанне на адзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дае трывалую базу дзеля асэнсавання нацыянальнай культуры, дазваляе ўсвядоміць сябе як асобу і сваё месца ў жыцці. Гэтыя веды дапамагаюць ствараць вобразы ў розных накірунках выяўленчага мастацтва і дызайна.
Аўтар - Наталля Чырвонцава, выкладчык цыклавой камісіі ДПМ.
Фота - Г.Букі.