Выстава “Родныя вобразы” (2020)

У выставачнай зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага адкрыта выстава “Родныя вобразы”. На выставе прадстаўлены дыпломныя і вучэбныя работы навучэнцаў цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі відамі ДПМ - выцінанкай, саламянай аплікацыяй, саломапляценнем, мастацкай разьбой, эксперыментальным тэкстылем.
Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, беларускай культуры і фальклору.
Выстава будзе працаваць да канца верасня.

Аўтар - Чырвонцава Л.Л., выкладчыца ЦК ДПМ