З 19 па 23 красавіка ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага прайшоў тыдзень цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.
Мерапрыемствы, якія праходзілі падчас тыдня, выклікалі цікавасць не толькі ў навучэнцаў і выкладчыкаў музычнага каледжа, але і гледачоў з іншых устаноў культуры.
20 красавіка ў камп’ютарным класе адбылася прэзентацыя вучэбнага дапаможніка па гісторыі сусветнага і беларускага мастацтва выкладчыцы Корсак Вольгі Рыгораўны. Выкладчыца з захапленнем займаецца сваёй справай, імкнецца даць сваім выхаванцам трывалыя веды і заўседы знаходзіцца ў творчым пошуку. Яе груноўная праца над стварэннем электроннага падручніка па дысцыпліне “Гісторыя сусветнага і беларускага мастацтва” для навучэнцаў цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, безумоўна, выклікае цікавасць ў выкладчыкаў і навучэнцаў усіх творчых спецыяльнасцей.
Error
22 красавіка прайшоў майстар-клас па жывапісе “Нацюрморт. Эцюд.” навучэнца 4 курса Гірвеля Івана, таленавітага юнака, які займаецца ў каледжы па спецыялізацыі “Мастацкая апрацоўка дрэва”. Майстар-клас быў цікавым не толькі для абітурыентаў цыклавой камісіі, але стаў карысным і для навучэнцаў-мастакоў 1-2 курсаў.
Заключным мерапрыемствам тыдня стала адкрыццё выставы “Адраджэнне” , якое праходзіла ў выставачнай зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.У выставе прынялі ўдзел навучэнцы 2-4 курсаў цыклавой камісіі Гірвель Іван, Ільіч Крысціна, Флейта Эмілі, Бароўская Аліна, Трот Ксенія і Каспяровіч Андрэй. Навучэнцы прадставілі свае творчыя і вучэбныя работы па жывапісе, кампазіцыі і разьбе па дрэве.
Людміла Валковіч-Борыс,
старшыня цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва