Юбілейны 25-ы выпуск навучэнцаў адбыўся на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” (2021)

imgonline com ua Resize qN8MYvFdZBW

Юбілейны 25-ы выпуск навучэнцаў адбыўся на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Адметны ён тым, што выпусціліся адразу два курсы – з тэрмінам навучання 3 гады 10 месяцаў і ўпершыню з тэрмінам навучання 2 гады 10 месяцаў.

Цікавыя, арыгінальныя і прыгожыя дыпломныя работы выканалі навучэнцы, што падцвярджаюць і адзнакі: з 19 выпускнікоў 15 атрымалі за дыпломную работу 10 балаў. Абарона дыпломных работ – гэта важны этап у падрыхтоўцы мастака-настаўніка. Дыпломнікі выконваюць творчыя работы, якія сумяшчаюць у сабе гістарычныя, тэарэтычныя, тэхналагічныя і метадычныя аспекты, што сведчыць аб ступені спецыяльнай і практычнай падрыхтоўкі спецыяліста.

Выкладчыкі цыклавой камісіі імкнуцца даць добрую прафесійную падрыхтоўку навучэнцам, што дазваляе ім працягнуць адукацыю ў ВНУ і працаваць па спецыяльнасці, а таксама пільна сочаць за дзейнасцю сваіх вучняў і радуюцца іх дасягненням.