Нематэрыяльная спадчына – здабытак краіны

23 лістапада ў горадзе Барысаве прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Нематэрыяльная спадчына – здабытак краіны” у рамках Рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года”. Падчас канферэнцыі разглядаліся пытанні аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, загады да ўнясення ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У рамках праграмы прайшла выстава Маладзечанскай школы выцінанкі, якая была прызнана нематэрыяльнай культурнай спадчынай у 2021 годзе. На ёй былі прадстаўлены творы выкладчыкаў аддзялення ДПМ Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага Наталлі і Лізаветы Чырвонцавых, Людмілы Валковіч-Борыс.

photo 2021 11 27 09 06 38

photo 2021 11 27 09 06 37