Пераемнасць навучання

31 сакавіка ў ДУА “Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г.Маладзечна” прайшло метадычнае аб’яднанне школ мастацтваў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці накірунку “Выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць”.

У рамках адной з тэм “Пераемнасць навучання дэкаратыўна-прыкладному мастацтву: мастацкая школа – каледж” дырэктары мастацкіх школ наведалі цыклавую камісію “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.

Экскурсію па каледжу і ў мастацкай галерэі правяла старшыня цыклавой камісіі, народны майстар Рэспублікі Беларусь Л.М.Валковіч-Борыс.