Выстава "Дрэва жыцця"

photo 2022 06 10 22 00 07

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі у рамках ХХІ Нацыянальнага фестываля беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2022" 10 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дрэва жыцця" сумесна з УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К. Агінскага". Майстры маладзечанскай школы абапіраюцца на набыткі культурнай нацыянальнай спадчыны, традыцыйныя беларускія арнаменты і сімвалы. Асноўнымі носьбітамі традыцый школы з’яўляюцца выкладчыкі цыклавой камісіі ДПМ Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, сярод якіх два народныя майстры Беларусі – Людміла Валковіч-Борыс і Лізавета Чырвонцава, і настаўнікі дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г.Маладзечна. Выкладчыкі цыклавой камісіі арганізоўваюць на базе каледжа семінары і адкрытыя мерапрыемствы для настаўнікаў і кіраўнікоў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстроў і аматараў выцінанкі ўсёй рэспублікі. У 2021 г. мастацтва выцінанкі атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

photo 2022 06 10 22 00 061