Error
22 сакавіка ў выставачнай зале Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага адбылося адкрыццё выставы маладзечанскіх мастачак “Накцюрн Вясны”.
Вясна – гэта абуджэнне прыроды, час кахання, творчага натхнення і пачатку новых спраў. Тонкае перажыванне рэчаіснасці, эмоціі і пачуцці лягчэй за ўсё ўвасабляюцца праз музыку. Але ж гук і колер, лінія маюць аднолькавую прыроду гармоніі. Параўнанне выяўленчага твора і музыкі дадае новыя грані яго ўспрымання.
Удзельніцы выставы з вялікай любоў’ю і шчырасцю падзяліліся прыгажосцю, якую яны бачаць у акаляючым свеце.
Гледачы могуць пабачыць разнастайныя тэмы, якія цікавяць жанчын-мастачак: кветкі, нацюрморты, пейзажы, партрэты. Работы выкананы ў тэхніках алейнага і акварэльнага жывапісу, пастэлі, графічнага малюнка.
Удзельніцы выкладаюць мастацтва ў ДМШ, гімназіі-каледжы, каледжы імя М.К.Агінскага. Таксама ёсць і “вольныя” мастачкі, якія даглядаюць сваіх дзетак. Жанчыны вельмі цікава распавядалі аб нараджэнні вобразаў і іх увасабленні.
Запрашаем наведаць выставу, якая будзе доўжыцца да мая.
Будзем удзячны за водгукі.
Аўтар: Н.Чырвонцава, выкладчык ЦК ДПМ каледжа