Новае навуковае выданне Я.М.Сахуты

2023 05 10 15.51.09

Выйшла новае навуковае выданне Я.М.Сахуты, прысвечанае мастацкаму выразанню з паперы. Сёння выцінанка з’яўляецца запатрабаваным мастацтвам разнастайных выставак, фестываляў, святаў, ёю займаюцца пачынаючы ад дзіцячых садкоў да вышэйшых навучальных устаноў.

У 2021 годдзе беларуская выцінанка ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Наша ўстанова адзіная ў рэспубліцы, дзе на прафесійным узроўні выкладаецца выцінанка. У кнізе згадваецца Маладзечанская школа выцінанкі, створаная  на цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, яе ўплыў на сучасны стан і развіццё мастацкага выразання ў краіне і за яе межамі. Прадстаўлены творчыя біяграфіі народных майстроў Беларусі Людмілы Валковіч-Борыс і Лізаветы Чырвонцавай, работы Вікторыі і Наталлі Чырвонцавых.