III Рэспубліканскі творчы форум “Выцінаем разам”

16-17 чэрвеня на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага праходзіў III Рэспубліканскі творчы форум “Выцінаем разам”. Каля 40 майстроў і аматараў выцінанкі з усёй нашай краіны прыехалі паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Падчас форуму праходзілі даклады, майстар-класы, была наладжана часовая выстава “Грані майстэрства”, на якой былі прадстаўлены выцінанкі ўдзельнікаў форуму.