Error
8 верасня ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі народнага майстра Рэспублікі Беларусь, старшыні цыклавой камісіі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" МДМК імя М.К.Агінскага, сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Людмілы Валковіч-Борыс "Калейдаскоп пачуццяў".
Былі прадстаўлены работы, выкананыя ў двух розных тэхніках: выцінанка і аплікацыя саломкай. У такі святочны дзень прыйшлі павіншаваць майстра дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчака музея Алена Анатольеўна Чарнецкая, кіраўнік секцыі Выцінанка Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Барысаўна Хачкова, загадчык аддзялення музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Вольга Анатольеўна Кохан, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, музыкант і грамадскі дзеяч Рыгор Сямёнавіч Сарока, старшыня прафсаюзнага камітэта каледжа Кажура Галіна Сяргееўна і многія другія сябры і родныя. Святочную атмасферу дапамог стварыць струнны ансамбль "Амелія" (кіраўнік Валерыя Маліноўская).
Ад шчырага сэрца жадаем Людміле Мікалаеўне натхнення, новых ідэй і іх рэалізацыі!