Error
13.10.23 выкладчыкі і навучэнцы цыклавой камісіі дэкаратыўна прыкладнога мастацтва наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў а.г. Азярцо. Гэта адзіны музей - скансэн пад адкрытым небам у Беларусі. Ён дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны, рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці драўлянага дойлідства. Навучэнцы пазнаёміліся з традыцыйным побытам, сакральнай архітэктурай, гаспадарчымі і грамадскімі пабудовамі беларусаў пачатку ХХ ст. Экскурсія пакінула пазітыўныя і цеплыя ўражанні аб роднай культуры. Таксама навучэнцы змаглі звязаць тэарэтычныя веды па прадметах "Матэрыяльная культура Беларусі" і " Гісторыя сусветнага і беларускага мастацтва" з выразнымі нагляднымі прыкладамі помнікаў народнай драўлянай архітэктуры, прадметаў побыту, рамёстваў і промыслаў.
Аўтар: Чырвонцава Л.Л.