Пленэр 2024

Вучэбная практыка 1 курса цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” праходзіла як ў гарадскім асяроддзі, так і ў жывапісных прыгарадах. Навучэнцы малявалі навакольнае асяроддзе, рабілі накіды людзей падчас свята, прысвечанага дню моладзі ў парку Перамогі. Шмат эцюдаў з адлюстраваннямі ў вадзе, валуноў, розных фактур дрэваў былі зроблены ў Мемарыяльным запаведніку "Вязынка". Вельмі ўразіў навучэнцаў Музей маляванкі ў Заслаўі, дзе яны пабачылі дываны Язэпа Драздовіча і Алены Кіш. На працягу пленэрнай практыкі першакурснікі вучыліся перадаваць лінейную і паветраную перспектыву, правільна кампанаваць аб'екты прыроды ў розных фарматах ліста. Час, насычаны творчай энэргіяй, праляцеў вельмі хутка і з добрымі вынікамі.

Тэкст і фота: выкладчык цыклавой камісіі ДПМ Чэрвонцава Н.Л.