Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Добрай традыцыяй для навучэнцаў і выкладчыкаў цыклавой камісіі ДПМ стала экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.  Музей дэманструе комплексны паказ матэрыяльнай традыцыйнай народнай культуры ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Навучэнцы 3 курса знаёміліся з экспазіцыйнымі сектарамі, якія прадстаўляюць асобныя рэгіёны нашай краіны. Цікавы і змястоўны аповед навуковага супрацоўніка - экскурсавода дазволіў больш глыбока і зразумела патлумачыць навучэнцам многія паняцці матэрыяльнай і духоўнай культуры нашых продкаў. Яны ўбачылі выставу традыцыйнага саломапляцення, народную архітэктуру, побыт, прылады працы і разнастайныя прадметы, з якімі знаёмяцца на прадметах "Матэрыяльная культура Беларусі", "Работа ў матэрыяле", "Гісторыя беларускага і сусветнага мастацтва". Выкладчыкам было прыемна, што навучэнцы змаглі прадэманстраваць добрыя веды па гэтых прадметах і на многія пытанні экскурсавода адказаць станоўча. Экскурсія пакінула добрыя ўражанні і натхніла многіх наведаць музей - скансэн яшчэ раз.
Аўтар: Чырвонцава Л.Л