Настаўнік і навучэнцы УА "Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі" (г.Мінск) наведалі наш каледж і ЦК ДПМ у рамках ІV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў "Нашчадкі традыцый". Выкладчык ЦК ДПМ Чырвонцава Л.Л. пазнаёміла з мастацкай галерэяй каледжа і правяла лекцыю і майстар-клас па мастацтву выцінанкі. Навучэнцы засталіся пад вялікім уражаннем, атрымалі творчы вопыт выразання, цікавую і карысную інфармацыю для свайго даследчага праекта "Традыцыі шапавальства і выцінанкі - ад вытокаў да творчасці".