Беларускае мастацтва выцінанкі

Беларускае мастацтва выцінанкі прызнана шэдэўрам сусветнай нематэрыяльнай спадчыны і трапіла ў спіс ЮНЕСКА. Такое рашэнне міжурадавы камітэт ЮНЕСКА прыняў на 19-й сесіі ў Парагваі. 

За 30 год творчых і педагагічных намаганняў па адраджэнню і падтрымцы мастацтва выцінанкі выкладчыкі ЦК ДПМ Валковіч-Борыс Л.М., Чырвонцава Л.Л., Чырвонцава Н.Л. стварылі значную метадычную і мастацкую базу, падрыхтавалі мноства маладых спецыялістаў. Маладзечанская школа выцінанкі дала моцны штуршок развіццю сучаснай выцінанкі, яе пераасэнсаванню ў мастацкім асяродку і аб'яднала беларускіх майстроў.

Кожны год на базе нашага каледжа праводзяцца майстар-класы, семінары і форумы з удзелам майстроў і аматараў выцінанкі з ўсёй рэспублікі. На сучасным этапе Маладзечанская школа выцінанкі з'яўляецца вельмі важным элементам нематэрыяльнай культуры нашай краіны.

Віншуем цыклавую камісію з такой значнай падзеяй!