23 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прысвечанае прызнанню Беларускай выцінанкі шэдэўрам сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Выкладчык ЦК ДПМ Лізавета Львоўна Чырвонцава прадстаўляла майстроў выцінанкі Мінскай вобласці. Майстрамі былі праведзены майстар-класы і адкрыта выстава "Беларуская выцінанка".