Цыклавая камісія «Фартэпіяна», 2023 год
Вялікую ролю ў выкладанні прадмета “Фартэпіяна” для навучэнцаў музыказнаўчага, харавога і выканальніцкіх аддзяленняў Маладзечанскага музычнага каледжа адыгрываюць выкладчыкі цыклавой камісіі «Фартэпіяна».
У гісторыі цыклавой камісіі захаваліся імёны педагогаў, якія стаялі ля вытокаў аддзялення. Гэта В.К. Жыдкова, А.І.Антонава, Т.Н.Хрупала, Л.Д.Захарава, Г.А.Дрыждзь, Ю.Я.Ледзер. У розныя гады на цыклавой камісіі працавалі Е.А.Вараўка, Е.А.Таўгень, Ж.В.Апановіч, Ю.В.Баранава, а таксама М.Л.Пазнякоў, У.А.Мурзін, А.Г.Наумец, якія шмат увагі ўдзялялі метадычнай і творчай працы з навучэнцамі і дасягнулі значных поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Выкладчыкі цыклавой камісіі пад кіраўніцтвам Т.І.Мурзіной (старшыня цыклавой камісіі з 1992 года) працуюць творча, пашыраюць прафесійны кругагляд навучэнцаў, развіваюць іх эстэтычный густ; імкнуцца не толькі дапамагчы навучэнцам розных спецыяльнасцей авалодаць навыкамі ігры на інструменце, але зрабіць гэты працэс захапляльным. Менавіта таму ў планах работы цыклавой камісіі разам з традыцыйнымі акадэмічнымі праслухоўваннямі і кантрольнымі урокамі значнае месца займаюць творчыя мерапрыемствы рознага кшталту. Гэта – канцэрты, прысвечаныя юбілеям славутых кампазітараў; конкурсы на лепшае выкананне п’ес і эцюдаў, ансамбляў, акампанементаў; вечары – канцэрты з твораў беларускіх кампазітараў, сучаснай класічнай і джазавай музыкі. На цыклавой камісіі адбываюцца канцэрты класаў выкладчыкаў Т.І.Мурзіной, А.Ч.Пракопчык, С.В.Пазняк, А.Г.Наумец, В.Р.Корсак, С.С.Маліноўскага.
Выкладчыкі шмат увагі ўдзяляюць метадычнай рабоце. На цыклавой камісіі адбываюцца адкрытыя ўрокі Т.І.Мурзіной, С.С.Маліноўскага, А.Г.Наумец. Рыхтуюцца метадычныя паведамленні (выкладчыкі Т.І.Мурзіна, А.Г.Наумец, С.В.Пазняк, В.Р.Корсак). Арганізоўваюцца прэзентацыі новых зборнікаў фартэпіянных п’ес (Т.І.Мурзіна, С.В.Пазняк, А.Ч.Пракопчык, В.Р.Корсак).
Выкладчыкі цыклавой камісіі маюць дыпломы конкурсаў метадычных і творчых работ сярод выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (Т.І.Мурзіна, С.В.Пазняк, В.Р.Корсак), з’яўляюцца дыпламантамі рэспубліканскіх конкурсаў метадычных і творчых работ (Т.І.Мурзіна і У.А.Мурзін у 1985 і 1999 гг.). У 2021 г. Т.І.Мурзіна стала лаўрэатам I Міжнароднага конкурсу “Карэлія – Беларусь”. Т.І.Мурзіна і У.А.Мурзін – аўтары зборніка фартэпіянных ансамблей “Забытыя мелодыі”.
В.Р.Корсак сумесна з выкладчыцай В.С.Царык падрыхтавала да выдання буклет “Вяртанне” (быў выдадзены ў 2011 г.) і кнігу “Сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага. Галоўны дырыжор Р.С.Сарока” (была выдадзена ў 2012 г.). В.Р.Корсак з’яўляецца аўтарам электроннага дапаможніка па прадмету “Гісторыя сусветнага і беларускага мастацтва”. У 2022 годзе метадычныя распрацоўкі В.Р.Корсак па фартэпіяна і гісторыі мастацтва былі адзначаны на Рэгіянальным конкурсе метадычных работ “Творчасць. Ідэі. Перспектывы”, які праходзіў на базе Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Па выніках конкурсу выкладчыца стала лаўрэатам II і III ступені ў намінацыях “Творчая праца” і “Электронныя сродкі навучання.”
Метадычная распрацоўка выкладчыцы С.В.Пазняк таксама была адзначана на Рэгіянальным конкурсе метадычных работ “Творчасць. Ідэі. Перспектывы.” Па выніках конкурсу С.В.Пазняк стала лаўрэатам III ступені ў намінацыі “Творчая праца”.
Пра высокі ўзровень працы выкладчыкаў цыклавой камісіі “Фартэпіяна” сведчаць поспехі іх вучняў – лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (А.Сычова – клас выкладчыка Т.І.Мурзіной, Д.Шэстухіна, А.Ключнік – клас выкладчыка С.С.Маліноўскага, А.Шчэрба – клас выкладчыка А.Г.Наумец).
З 2009 года ў Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага дзейнічае “Музычная гасцёўня”, якую заснавала Т.І.Мурзіна. Асноўная мэта існавання гасцёўні – асветніцкая і выканаўчая дзейнасць. Тэмы гасцёўні вельмі разнастайныя (сярод іх – трохсотгоддзе раяля; юбілеі знакамітых сусветных і беларускіх кампазітараў; беларускія абрады; танцавальная музыка; тэмы кахання, гумару ў музыцы). Выканаўцамі на ўсіх музычных вечарынах з’яўляюцца менавіта выкладчыкі Маладзечанскага музычнага каледжа. Пастаянным удзельнікам усіх праектаў “Музычнай гасцёўні” з’яўляўся фартэпіянны квартэт выкладчыкаў каледжа “Імправіз” у складзе Т.І.Мурзіной, У.А.Мурзіна, Л.М.Кавалеўскай, М.Л.Пазнякова. Апрацоўкі шматлікіх музычных твораў для гэтага квартэта зрабіў У.А.Мурзін. Кожны канцэрт гасцёўні збіраў шэраг пастаянных удзельнікаў, сярод якіх былі не толькі выкладчыкі – піяністы (Т.І. і У.А.Мурзіны, Л.М.Кавалеўская, В.П.Жданюк, Т.Г.Наумец), але і прадстаўнікі іншых цыклавых камісій (Г.А.Ключнікава, В.Я.Гардзей, В.А.Кохан, А.Г.Ліпніцкая, К.М.Дабравольская, І.Я.Шэлег). “Музычная гасцёўня” набыла свайго ўдзячнага слухача сярод выкладчыкаў і навучэнцаў каледжа, музычнай школы, а таксама жыхароў г.Маладзечна.
За свае прафесійныя дасягненні выкладчыкі цыклавой камісіі “Фартэпіяна” неаднаразова ўзнагароджваліся Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (Т.І.Мурзіна, Л.М.Кавалеўская, В.Р.Корсак) і Маладзечанскага раённага аддзела культуры (Т.І.Мурзіна, Л.М.Кавалеўская, В.Р.Корсак), Ганаровай граматай Беларускага Фонду Міру (Т.І.Мурзіна).