Напярэдадні сустрэчы Новага года ўсе наваколіцы пагрузіліся ў атмасферу радасці, неверагодных прыгод і цудаў.
Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага не стаў выключэннем і таксама далучыўся да сусветнага святкавання Новага года.
Цыкл навагодніх сустрэч распачала Музычная гасцёўня “Новый год у ворот”. Ініцыятарам гэтага праекта стала Таццяна Іванаўна Мурзіна (загадчык цыклавой камісіі “Фартэпіяна”) яшчэ 9 гадоў таму назад.
Напачатку святочнага канцэрта гледачоў сустрэлі Калядоўшчыкі, якія павіталі ўсіх прысутных каляднымі спевамі, а таксама прадэманстравалі майстэрства танца Казы. У выніку чаго, вядучая адарыла Калядоўшчыкаў добрымі прысмакамі.
Error
Навагодні настрой падтрымалі музычныя калектывы каледжа: аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам Тарамы Уладзіміраўны Бяльковай і хор вакалістаў (кіраўнік – Вераніка Сяргееўна Чарапанава).
На вялікай сцэне паказалі сваё майстэрства не толькі навучэнцы, але і выкладчыкі, і супрацоўнікі каледжа. Рамансы, інструментальныя музыка, тэатральныя пастановы, вершы пра каханне – усё гэта спрыяла добраму і вясёламу настрою гледачоў і ўдзельнікаў. “Разынкамі” навагодняга прадстаўлення сталі цыганскія танцы ад харавога аддзялення і частушкі-пацешкі ад лясных жыхароў.
Галоўнымі гасцямі сустрэчы былі Дзед Мароз і Снягурка, якіх гледачы гучна зазывалі ў вялікую залю. Абраўшы сабе яшчэ адну Снягурку, Дзед Мароз разам з вядучай правялі віктарыну і самых актыўных адарылі салодкімі падарункамі.
Аўтар: Алеся КАРОЛIК
Фота: Дзмiтрый АРЦЯМЕНАК