Цыклавая камісія харавога дырыжыравання – адно са старэйшых аддзяленняў каледжа. У розныя гады яго ўзначальвалі таленавітыя выкладчыкі, альтруісты сваёй справы Шунтаў А.Ф., Елісеенкаў М.Г., Прончанка Т.Н., Грэкава Т.С., Шут А.А., Спічак А.В.. На цыклавой камісіі таксама натхнёна і самааддана працавалі Макавей З.Л., Хмелеўцава Л.М., Ледаховіч Э.Н., Васкрасенская Г.М., Прончанка Т.Н., Бохан Я.А., Рэбікава В.Л., Бохан М.А., Куцко А.П., Пыжык А.Р., Свістунова Н.Д., Камінская Л.Д., Шагаў А.А., Зюванава І.А., Ланько Л.Л., Садовін У.П., Шамсутдзінаў Н.У., Бухарава Г..В., Кучко І. І., Анціпава Н.М., Яцкевіч У.У., Чарапанава В.С., Альшэўская В.А., Важнік А.А.. і інш.
За ўсю гісторыю існавання былі створаны і плённа дзейнічалі розныя харавыя калектывы: жаночыя, мужчынскія, змешаныя хоры і ансамблі навучэнцаў як харавога, так і народнага, вакальнага, фартэпіяннага, тэарэтычнага і іншых аддзяленняў. У 70-я гады з’явіўся жаночы квартэт выкладчыкаў (Прончанка Т.Н., Грэкава Т.С., Камінская Л..Д., Рэбікава В.Л.); у 90-я - вакальны ансамбль «Anima» (першы кіраўнік Спічак А.В., з 2000 г. - Каханоўская В.М.), у склад якога ўвайшлі выкладчыкі і навучэнцы харавога і вакальнага аддзяленняў; актэт навучэнцаў струннага і харавога аддзяленняў вучылішча “Гармонія” (кіраўнік Камінская Л.Д.). Пазней, у 2015 годзе, быў створаны жаночы ансамбль «Asteras» (кіраўнік Чарапанава В.С.).
Сёння склад цыклавой камісіі «Харавое дырыжыраванне» вельмі гарманічны. Побач з вопытнымі выкладчыкамі працуюць іх былыя вучні, таленавітая творчая моладзь. Каханоўская В. М. – старшыня камісіі, выкладчыкі – Карчміт М.А., Усовіч Т.П., Кохан В. А., Вайніловіч С.В., Кавалеўская Т.Г., Сарока В.Л., Стасілевіч В.У.
Каханоўская В.М. – выпускніца Маладзечанскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1999 годзе Вера Мікалаеўна стала кіраўніком жаночага хору дырыжорска-харавога аддзялення, які ў 2005 годзе атрымаў званне лаўрэата VII Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярод ССНУ. У 2006 годзе на базе гэтага калектыву быў створаны змешаны хор, у склад якога ўвайшлі навучэнцы дырыжорска-харавога і вакальнага аддзяленняў. Хор з вялікім поспехам выступае на канцэртных пляцоўках як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Выканальніцкі ўзровень вельмі высокі, што і дало магчымасць паспяхова ўдзельнічаць у фестывалях і конкурсах, праектах і акцыях рэспубліканскага ўзроўню, ажыццяўляць сумесныя канцэртныя праграмы з заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь сімфанічным аркестрам Маладзечанскага музычнага каледжа (кіраўнік Сарока Р.С.), а таксама оперныя пастаноўкі Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра (оперы «Іаланта», «Яўген Анегін» П.І. Чайкоўскага, «Травіята» Дж. Вэрдзі, «Кармэн» Ж. Бізэ, “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт” А.Б. Залётнева).
З 2011 года ў каледжы існуе маладзёжны хор “ForTe”, у складзе якога навучэнцы і выпускнікі цыклавых камісій “Спецыяльнае фартэпіяна” і “Музыказнаўства” (кіраўнік Сарока В.Л.). Выкладчыкі харавога аддзялення Кохан.В.А., Карчміт М.А., Стасілевіч В.У., Вайніловіч С.В., Кавалеўская Т.Г., Усовіч Т.П. плённа працуюць з самадзейнымі і царкоўнымі хорамі, ансамблямі; дзіцячымі харавымі калектывамі сектара педагагічнай практыкі пры музычным каледжы.
Сярод выпускнікоў, якімі ганарыцца цыклавая камісія харавога дырыжыравання, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік узорнага дзіцячага хору пры Палацы прафсаюзаў г. Мінска В. Яловік; заслужаныя работнікі культуры Рэспублікі Беларусь А. Далжонак, В. Пакумейка; выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў В. Новік, Т.Кандакова, С. Войцік, Л. Снапкова; былы дырэктар Баранавіцкага музычнага вучылішча В. Вароніна; былы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Маладзечанскага музычнага вучылішча, а потым дырэктар ДМШ г. Маладзечна Б. Аўдзеенка; Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, былы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Маладзечанскага музычнага каледжа Г. Юрэвіч; былы намеснік дырэктара Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі Т. Альбакрынава; старшыні цыклавых камісій харавога дырыжыравання Лідскага, Гомельскага і Наваполацкага музычных каледжаў Л. Пясецкая, Н. Цітова, Э. Герасіменка; заслужаная артыстка Рэспублікі Крым А. Захарава. Многія выпускнікі працягваюць навучанне ў ВНУ Беларусі, Расіі, Польшчы; з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, артыстамі Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р. Шырмы, хору Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі дзіцячых узорных калектываў.
Сёння выкладчыкі і навучэнцы цыклавой камісіі харавога дырыжыравання Маладзечанскага музычнага каледжа ўяуляюць сабой каманду, якая працуе плённа, самааддана, творча і рухаецца да новых прафесійных вяршынь.