Цикловая комиссия "Концертмейстеры"

photo 2023 05 29 09 05 37

Цыклавая камісія “Канцэртмайстры”, 2023 год

Неабходнасць у кваліфікаваных кадрах узнікла адразу ж пасля адкрыцця навучальнай установы. Доўгі час функцыі канцэртмайстраў выконвалі выкладчыкі цыклавой камісіі спецыяльнага фартэпіяна, якія сумяшчалі педагагічную дзейнасць з акампаніятарскай (такая практыка захоўваецца і цяпер). Аднак з цягам часу з’явіліся спецыялісты, якія цалкам прысвячалі сябе канцэртмайстарскай справе, ствараючы аснову для будучай цыклавой камісіі.

Доўгі час канцэртмайстрамі працавалі Кудрын С.М., Алейнік Г.М., Мядзведзева Ю.У., Арцямёнак А.Э., Дзяруга М.А., Апановіч Р.І.

На сённяшні дзень цыклавую камісію канцэртмайстраў узначальвае Кавалеўская Любоў Мікалаеўна, дасведчаны музыкант. Яна неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі і дыпломамі, якія сведчаць аб яе высокім майстэрстве.

У цяперашні час у каледжы склаліся творчыя тандэмы выкладчыкаў і канцэртмайстраў: Юрэвіч Г.І. – Кавалеўская Л.М., Шыбко Н.Г. – Белан Г.А., Андрэеў А.А. – Лі М.П., Каханоўская В.М. – Сівец Т.В., Карчміт М.А. – Мікалаева Ю.В., Шкурская Г.С. – Канапелька В.Б., Лях Т.М. – Януш І.В., Сарока Р.С. – Жданюк В.П., Кавалевіч І.Б. – Пазнякоў М.Л., Кохан В.А. – Адынец В.А., Мініч І. – Ялецкі М.Ю.

Канцэртмайстры – удзельнікі шматлікіх канцэртаў. Гэта і канцэрты выкладчыкаў і іх класаў, і нядзелі цыклавых камісій, і дні адчыненых дзвярэй, і дзяржаўныя экзамены, і г.д…

Не сакрэт, што выдатны канцэртмайстар – 90 адсоткаў поспеху саліста. Гэта падцвярджаюць і нашы канцэртмайстры. Так, Лі Марыя Паўлаўна, якая акампаніравала навучэнцу І. Кісялёву (трамбон), стала дыпламантам на міжнародных конкурсах імя Я. Глебава (2022 г., І прэмія) і М.К. Агінскага (2023 г., гран-пры). У розныя гады дыпломамі за канцэртмайстарскае майстэрства неаднаразова ўзнагароджваліся Наумец Т.Г., Януш І.В., Канапелька В.Б., Кавалеўская Л.М. Жданюк Вераніка Паўлаўна, канцэртмайстар змешанага хору, выступае ў складзе ансамбля “Амелія”, з джазбэндам “Бай-Блюз”, а таксама салісткай з сімфанічным аркестрам каледжа. У якасці канцэртмайстра паспяхова выступаюць Белан Г.А., Шэвердак Д.С.

Вялікая павага выкладчыкам фартэпіяна, якія сумяшчаюць педагагічную дзейнасць з работай канцэртмайстра: Шпадаруку С.Ю., Сярдзюк А.В., Пракопчык А.Ч., Пазняк С.В., Корсак В.Р.