Цыклавая камісія “Музыказнаўства”, 2023 год
Цыклавая камісія “Музыказнаўства” (раней – аддзяленне тэорыі музыкі) была створана ў 1962 годзе. Значную ролю ў яе адкрыцці адыграў тагачасны дырэктар вучылішча Л.Я.Школьнікаў, бліскучы выкладчык-тэарэтык. З самага пачатку заснавання і на працягу 18 гадоў аддзяленне ўзначальвала Т.П.Чалоўская – выдатны педагог і арганізатар навучальнага працэсу. Поплеч з імі працавалі Ю.В.Кудрашоў і Л.Я.Свердаль. Вялікі ўклад у станаўленне аддзялення ўнеслі старэйшыя выкладчыкі вучылішча Л.Я.Нэмзер – тэарэтык энцыклапедычных ведаў і Л.Ц.Ярмаль – сапраўдны фанат сваёй справы.
У розныя перыяды на цыклавой камісіі плённа і творча працавалі Е.Г.Дзягцярык, Л.М.Гуцін, В.Я.Зінькевіч, Р.М.Каразеева, Е.Г.Берштэйн, В.І.Карэтнікаў, С.А.Калчанава, Б.А.Зусман (Двілянская), А.М.Дабравольская, Л.В.Ляшчэвіч і іншыя.
Шэраг выкладчыкаў, якія пачыналі сваю дзейнасць на аддзяленні, цяпер з’яўляюцца выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, гімназіі-каледжа пры БДАМ, Інстытута сучасных ведаў, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, супрацоўнікамі Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору пры акадэміі навук Беларусі. Сярод іх – Цітова Т.А., Мільто І.П., Валадковіч А.У, Мдзівані Т.Р., Гарахавік А.М., Макеева Л.В., Баранкевіч Л.Ф., Цыркунова І.А., Атрашкевіч А.В., Галеева Р.Ф., Маголіна М.П., Царык В.С.
Сярод выпускнікоў цыклавой камісіі – члены Беларускага саюза кампазітараў, (Усцінава Н.М., Елісеенкаў А.М., Казелька В.), кандыдаты мастацтвазнаўства (Гіпіч (Хананава) А.М., Вярышка В.В., Маголіна М.П., Царык В.С.).
Дзейнасць цыклавой камісіі вядзецца па розных напрамках. Перш за ўсё – гэта карпатлівая штодзённая праца ў класах музычна-тэарэтычных і музычна гістарычных прадметаў з навучэнцамі выканальніцкіх спецыяльнасцей і з музыказнаўцамі. Вынікам гэтага з’яўляецца паступленне выпускнікоў у вядучыя ВНУ Беларусі і Расіі, удзел навучэнцаў у навукова-практычных канферэнцыях, а таксама перамогі нашых навучэнцаў на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах навуковых прац.
Выкладчыкі цыклавой камісіі вядуць вялікую метадычную работу, якая сёння ўмела і прафесійна напраўляецца і актывізуецца метадыстам Шасцілоўскай К.У. Намаганнямі Ляшчэвіч Л.В., Бабровіч Л.А, Куліковай Н.А., Галеевай Р.Ф., Атрашкевіч А.В., Кажухара В.І., Еўдакімава А.С. падрыхтаваны шэраг вучэбных праграм. Член саюза кампазітараў Кажухар В.І. з’яўляецца аўтарам падручнікаў па інструментазнаўстве і гарманічным сальфеджыо. На працягу існавання цыклавой камісіі выкладчыкі актыўна ўдзельнічаюць у метадычных семінарах і чытаннях, навуковых канферэнцыях рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню (Ярмаль Л.Ц., Шут Н.В., Русель З.Ф., Кулікова Н.А., Доніна А.А., Хоціна В.М., Шасцілоўская К.У., Вярышка В.В., Галеева Р.Ф., Рукевіч Я.М., Маголіна М.П., Жыдаловіч С.Ю., Царык В.С., Еўдакімаў А.С., Мініч А.В., Лобан Л.В.). Штогод выкладчыкі цыклавой каміссіі праводзяць абласныя тэарэтычныя алімпіяды для вучняў старэйшых класаў ДШМ Мінскай вобласці (першая была праведзена па ініцыятыве Хоцінай В.М.), а ў 2000 годзе была праведзена I Рэспубліканская алімпіяда.
У гісторыю Маладзечанскага музычнага каледжа ўвайшоў ансамбль народнай музыкі “Калядкі”, якім 18 гадоў кіравала Русель З.Ф. Гэты калектыў – удзельнік шматлікіх канцэртаў і фестываляў розных узроўняў. У 1993 і 1998 гг. ён стаў дыпламантам I ступені на міжнародным конкурсе народнай творчасці ў Маскве.
Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам выкладчыка Камінскай Л.Д. на аддзяленні з’явіўся хор музыказнаўцаў, які выступаў на розных канцэртных пляцоўках, неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародным конкурсе маладых кампазітараў у Гродне, выступаў на канцэртах Саюза кампазітараў Беларусі. Сёння хорам кіруе В.Л.Сарока.
Былы выкладчык аддзялення, цяпер старшыня Саюза кампазітараў Беларусі, кіраўнік аўтарскага праекта “Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок” Атрашкевіч А.В. – арганізатар і кіраўнік эстраднага класа на аддзяленні, які быў рэарганізаваны ў студыю “Спяваем разам”. Салісты студыі з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў.
Выкладчыкі цыклавой камісіі “Музыказнаўства” прымаюць актыўны ўдзел у жыцці каледжа, горада і вобласці. Гэта распрацоўка сцэнарыяў, выступленне ў якасці вядучых розных канцэртаў, сустрэч, музычных вечарын (Каразеева Р.М., Доніна А.А., Кулікова Н.А., Шут Н.В., Царык В.С., Шасцілоўская К.У, Рукевіч Я.М., Ліпніцкая А.Г.), адлюстраванне канцэртнага жыцця каледжа ў прэсе (Ляшчэвіч Л.В., Рукевіч Я.М., Абрамовіч Т.М.), стварэнне буклетаў, кніг, прысвечаных жыццю каледжа, сімфанічнага аркестра (Ляшчэвіч Л.В., Шасцілоўская К.У., Рукевіч Я.М., Царык В.С.), а таксама фільмаў да юбілеяў каледжа, сімфанічнага аркестра і заслужанага калектыву “Спадчына” Палаца культуры г.Маладзечна (Доніна А.А., Шасцілоўская К.У., Царык В.С.). Абрамовіч Т.М. на працягу некалькіх гадоў была вядучай аўтарскай радыёперадачы “Паланэз”. Кажухаром В.І. створаны цыклы п’ес для навучэнцаў розных спецыяльнасцей, шэраг апрацовак для калектываў каледжа, напісаны вакальныя творы, якія выконваюць салісты і хоры горада Мінска і вобласці. Лобан Л.В. прымае актыўны ўдзел у Форуме маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД.
Сёння цыклавую каміссію складаюць выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Некаторыя выкладчыкі ўдасканальваюць сваю адукацыю ў аспірантуры пры інстытуце мастацтва, этнаграфіі і фальклору пры Акадэміі навук Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і пры Акадэміі рускага балета імя А.Я.Ваганавай (Шасцілоўская К.У, Мініч А.В., Лобан Л.В.). З 2020 года цыклавую камісію ўзначальвае малады музыказнаўца Ліпніцкая А.Г.