Цыклавая камісія “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”, 2023 год
Цыклавая камісія агульнаадукацыйных дысцыплін – равесніца каледжа. Ля яе вытокаў стаялі такія выдатныя выкладчыкі, як Пазнякоў Л.М., Ярмаль Л.Ц., Мікульчык Н.П., Цэхановіч Р.А.
Шмат гадоў на цыклавой камісіі працавалі выдатныя, высокакваліфікаваныя выкладчыкі: Прыбыткіна Л.А. – выкладчык гісторыі; Селівон В.І. – выкладчык беларускай мовы і літаратуры; Бярнацкая Г.М. – выкладчык замежнай мовы; Корсак В.Р. – выкладчык гісторыі сусветнага і беларускага мастацтва; Навойчык Л.А. – выкладчык фізічнага выхавання.
Агульнаадукацыйныя прадметы займаюць важнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы і выхаванні будучых спецыялістаў самастойнымі творчымі асобамі і сапраўды высокаадукаванымі людзьмі. У гэтым напрамку працуюць выкладчыкі: Ганна Францаўна Шалесная (старшыня цыклавой камісіі, руская мова і літаратура), Людміла Пятроўна Шалуха (англійская і італьянская мовы), Пётр Уладзіміравіч Шалесны (кіраўнік фізічнага выхавання), Алена Баляславаўна Міцюль (матэматыка, фізіка, астраномія), Іна Аляксандраўна Русак (беларуская мова і літаратура), Алена Іванаўна Кісель (геаграфія, біялогія), Валасковiч Марына Iосiфаўна, (псiхалогiя i педагогiка), Аляксандра Віктараўна Дзядзюль (сацыяльна-гуманітарныя прадметы), Валянціна Пятроўна Мазалеўская і Таццяна Святаславаўна Хаткевіч (фізічная культура). Гэта дасведчаныя педагогі, якія дасканала ведаюць свае прадметы, методыку іх выкладання і дасягаюць у сваёй працы высокага ўзроўню падрыхтоўкі навучэнцаў.
Сёння цыклавая камісія агульнаадукацыйных дысцыплін – гэта зладжаны калектыў аднадумцаў, якія імкнуцца выхаваць навучэнцаў каледжа адукаванымі спецыялістамі і ўсебакова развітымі асобамі.
Шалесная Г.Ф. у выкладанні рускай мовы і літаратуры заўсёды дабіваецца забеспячэння такой арганізацыі навучальнага працэсу, якая б садзейнічала развіццю інтарэсу да вывучэння моўных з’яў, твораў майстроў слова, выхаванню моўнай культуры і літаратурнага густу.
Шалесны П.У., кіраўнік фізічнага выхавання, вопытны трэнер, выхаваў цэлую кагорту спартсменаў, якія прынеслі каледжу шэраг бліскучых перамог на спаборніцтвах рознага ўзроўню. У сваёй дзейнасці выкладчык актыўна прапагандуе здаровы лад жыцця.
Шалуха Л.П. у выкладанні замежнай мовы ўмела спалучае традыцыйныя і сучасныя методыкі, выкарыстоўвае інавацыйныя тэхналогіі і адукацыйныя інтэрнэт-рэсурсы. Камунікатыўны накірунак – адметная рыса ўрокаў выкладчыцы.
Міцюль А.Б. творча падыходзіць да выкладання матэматыкi, фiзiкi, астраномii, імкнецца зрабіць вучэбны працэс цікавым і захапляльным, каб дакладныя навукі былі больш прыцягальнымі для навучэнцаў.
Русак I.А. актыўна прапагандуе родную мову і літаратуру, арганізоўвае сустрэчы з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, з’яўляецца ініцыятарам правядзення конкурсаў аўтарскай песні на вершы беларускіх паэтаў.
Кісель А.I., акрамя геаграфіі і біялогіі, выкладае яшчэ курс аховы навакольнага асяроддзя, асновы аховы працы. На занятках, каб зацікавіць навучэнцаў, яна выкарыстоўвае нетрадыцыйныя формы правядзення ўрокаў. Выкладчык шмат працуе ў напрамку выхавання экалагічнай культуры навучэнцаў.
Мазалеўская В.П. i Хаткевiч Т.С. умеюць захапіць навучэнцаў спортам. Прафесійны вопыт дазваляе выкладчыкам будаваць урокі па фізічнай культуры з улікам асаблівасцей навучэнцаў розных спецыяльнасцей, іх фізічнага стану. Спартыўныя каманды, якія рыхтуюць выкладчыкi, прымаюць удзел у штогадовай гарадской спартакіядзе ССНУ, дзе займаюць прызавыя месцы ў спаборніцтвах.
Дзядзюль А.В. пачала працаваць у каледжы ў 2016 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прафесійная падрыхтоўка дазваляе ёй метадычна граматна будаваць урокі з улікам сучасных форм навучання. У выкладаннi сацыяльна-гуманiтарных прадметаў педагог iмкнецца даць навучэнцам дакладныя веды па гiсторыi нашай краiны i сусвету i выхоўваць сапраўдных грамадзян.
Валасковiч М.I. шмат гадоў працавала ў каледжы як педагог-псiхолаг, падтрымлiваючы сваёй дзейнасцю спрыяльны псiхалагiчны клiмат сярод навучэнцаў i выкладчыкаў. Яна з’яўляецца аўтарам маладзёжнага творчага праекта “Час жыць”, правядзенне якога ажыццяўлялася кожны год. Цяпер Марына Iосiфаўна выкладае псiхалогiю i педагогiку, прадмет, якi адыгрывае важную ролю ў падрыхтоўцы будучых настаўнiкаў.
Выкладчыкi мэтанакіравана і плённа працуюць над удасканаленнем эфектыўнасці заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў, асновай якіх з’яўляецца адзінства навучання і выхавання. На навуковым узроўні плануецца метадычная работа. Праводзяцца адкрытыя ўрокі, канферэнцыі, семінары. Усе прадметы цыкла забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі, у якіх прадстаўлены вопыт выкладчыкаў.
Цыклавая камісія арганізуе ў каледжы запамінальныя пазакласныя мерапрыемствы. Сярод іх літаратурна-музычныя вечары “Муза ў салдацкім шынелі”, “Паклонімся вялікім тым гадам…”, “Спыніся, імгненне, ты цудоўнае…”, святы роднай мовы “І адвечна гучыць беларускае слова”, агляды-конкурсы творчых прац навучэнцаў “Мы таленавітыя ва ўсім”, лiнгвiстычныя вiктарыны i вечары на замежнай мове, традыцыйная iнтэлектуальная гульня «Мазгабойка”.