У музычным каледжы імя М.К. Агінскага з вялікім поспехам завяршыўся праект культурна-асветніцкага фестывалю “І адвечна гучыць беларускае слова...”. ІІ-гі этап творчай дзейнасці быў рэалізаваны на працягу верасня. З навучэнцамі І-ІІ курсаў на занятках па беларускай мове былі праведзены творчыя працы і прэзентацыі па тэме “Апынуўся Ф. Скарына ў ХХІ стагоддзі”.
20 верасня 2017 года ў малой зале музычнага каледжа адбыўся заключны этап, прыўрочаны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Да пачатку імпрэзы ўжо традыцыйным стала правядзенне акцыі “Асалода роднай мовы”, дзе навучэнцам давалася магчымасць адгадаць аўтара выказвання.
Сама сустрэча на гэты раз насіла адукацыйна-асветніцкі характар. З навучэнцамі, выкладчыкамі і гасцямі быў праведзены інтэлектуальны марафон “Скарынаўскія традыцыі - нашчадкам” (аўтар і вядучы марафона Кірыл Іванавіч Шык, выкладчык кафедры рэжысуры абрадаў і свят БДУКМ). Самыя актыўныя ўдзельнікі віктарыны былі ўзнагароджаны падарункамі.
У завяршэнні фестывалю на сцэне малой залы выступіў гурт традыцыйных спеваў “Miareža” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У выкананні дудара (Зміцер Мурашка) прагучала некалькі традыцыйных танцаў на дудзе, а маладыя спявачкі прадставілі цыкл вясельных песен з розных рэгіёнаў нашай краіны.
Error
Аўтар тэксту: Алеся КАРОЛІК
Фота: Руслан АПАНОВІЧ