25 лютага ў каледжы прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы “Мелодыя роднай мовы”. Навучэнцы I курса струннага аддзялення напісалі ўласную музыку на вершы беларускіх пісьменнікаў. У іх выкананні прагучалі песні “Сон”, “О Беларусь, мая шыпшына”, “Мора”.
Займальную гульню-віктарыну падрыхтавалі навучэнцам выкладчыкі каледжа Русак І.А., Дзядзюль А.В. і супрацоўнікі Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. Навучэнцы з зацікаўленасцю ўспаміналі вядомыя народныя прыказкі і прымаўкі, тлумачылі сэнс беларускіх слоў, раскрывалі значэнне фразеалагізмаў.
Цеплая атмасфера, якая панавала на мерапрыемстве, дазволіла ўсім прысутным далучыцца да прыгажосці роднай мовы.