Урок беларускай літаратуры

Цікавы і змястоўны ўрок беларускай літаратуры правяла выкладчыца Русак І.А. у групе 2 курса ФДМ. Ён быў прысвечаны 65-гадоваму юбілею паэта-празаіка Адама Глобуса. “Гарадская проза і паэзія” інакш якую называюць “урбаністычнай”, знайшла адлюстраванне ў творах А. Глобуса. Навучэнцы з задавальненнем знаёміліся з творамі паэта-празаіка, героі якога ў асноўным жыхары горада, або тыя ў каго горад сфармаваў тып гарадскога жыхара. На ўрок былі запрошаны работнікі бібліятэкі, якія прэзентавалі творы А.Глобуса, знаёмілі з цікавымі фактамі з яго біяграфіі.

photo 2023 11 15 19 41 24